Станіслаў Ляскоўскі | |
---|---|
Нараджэнне | 21 студзеня 1840 |
Смерць | невядома |
Бітвы |
Станiслаў Ляскоўскi (21 студзеня 1840 — ?) — адзін з удзельнікаў паўстання 1863—1864 г., паўстанцкі вайсковы начальнік Мінскага ваяводства. Дзейнічаў пад псеўданімам Собак.
Біяграфія
Паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Міншчыны, афіцэр, сябра гуртка Зыгмунта Серакоўскага ў Пецярбургу.
Палявы камандзір у лясах Ігуменскага павету, правёў шэраг баёў з царскiмі войскамі: 9 траўня пад Юравічамі, 13 чэрвеня пад Лочынам. 23 ліпеня захапіў у палон расійскага генерала, якога адпусціў пад слова гонару. Увосень 1863 г. распусціў атрад, пасля чаго праз Пецярбург эміграваў.
У 1865 г. быў абраны ў склад «літоўскай дэлегацыі» у Парыжы, якая прадстаўляла інтарэсы паўстанцаў-эмігрантаў. Пазней жыў у Бельгіі.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748, [1] с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Кісялёў, Г. В. На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 г. на Міншчыне / Г. В. Кісялёў. — Мн., 1990.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.