Станіслаў Кішка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Янавіч Кезгайла | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Іванавіч Астрожскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Іванавіч Ільініч | ||||||
Пераемнік | Юрый Андрэевіч Салагуб[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Юр’евіч Забярэзінскі | ||||||
Пераемнік | Ян Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1514[1] ці 1513[1] | ||||||
Род | Кішкі | ||||||
Бацька | Пётр Струміла[d] | ||||||
Жонка |
1) з роду Кучукаў 2) Соф'я з Мантыгірдавічаў |
||||||
Дзеці |
ад першага шлюбу: Барбара ' ад другога шлюбу: Ганна, Пётр |
||||||
Дзейнасць | дыпламат |
Станіслаў Пятровіч Кішка (? — 1513 або 1514) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, намеснік смаленскі (1500—1503), вялікі гетман літоўскі (1503—1507), вялікі маршалак літоўскі (з 1512).
Біяграфія
З магнацкага роду Кішкаў герба «Дуброва», сын Пятрашкі Страмілы. Атрымаў мянушку «Кішка», ад якой пайшло прозвішча роду.
Займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку падстолія (1487—1488), стольніка літоўскага (1491), намесніка лідскага (з 1493). Удзельнічаў у пасольстве ў Маскву наконт шлюбу дачкі маскоўскага гаспадара Івана III Алены з вялікім князем Аляксандрам.
У 1496 браў удзел у выправе караля Яна Ольбрахта на малдаўскага гаспадара, дзе з уласным аддзелам разбіў татараў пад Брацлавам. У 1499 атрымаў пасаду намесніка смаленскага, распачаў умацаванне горада. У чэрвені 1502 кіраваў абаронай Смаленска ад маскоўскіх войскаў. У 1503 разбіў татараў у бітве каля Прыпяці. У тым жа годзе стаў вялікім гетманам, заставаўся ім да 1507, калі з маскоўскага палону вярнуўся Канстанцін Астрожскі. У 1506 браў удзел у бітве пад Клецкам.
З 1508 года быў старостам гарадзенскім. У 1508 і 1511 удзельнічаў у камісіі па размежаванні Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў Мазовіі. Каля 1512 стаў маршалкам земскім.
Другі раз ажаніўся з дачкой ваяводы троцкага Пятра Мантыгірдавіча Белага Соф’яй, ад якой меў сына Пятра і дачку Ганну (жонка Яна Радзівіла, кашталяна троцкага, пазней Станіслава Кезгайлы, старосты жамойцкага). У спадчыну ад згаслага роду Мантыгірдавічаў атрымаў маёнткі Нясвіж, Алыка і Лахва, якія праз шлюб дачкі Ганны перайшлі ў род Радзівілаў.
Зноскі
- 1 2 Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 168.
Літаратура
- Думін С. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 101. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн
Спасылкі
- Генеалогія Кішкаў Архівавана 21 верасня 2013.