Станіслаў Зяновіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Дэспат» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Есьман | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1610 | ||||||
Смерць | 1672 | ||||||
Род | Зяновічы | ||||||
Бацька | Юрый Ян Зяновіч | ||||||
Маці | Ганна Францкевіч-Радзімінская | ||||||
Жонка |
1) Амалія Альжбета фон Герберштэйн 2) Ганна Місуна |
||||||
Дзеці | Крыштаф, Аляксандр | ||||||
Дзейнасць | палітык |
Станіслаў Зяновіч (каля 1610 — 1672) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Ляснічы вількійскі (1646), вількамірскі падсудак з 1653 і падкаморы з 1661, кашталян новагародскі (з 1671).
Пасол на сойм 1665.
Сям'я
З шляхецкага роду Дэспат-Зяновічаў герба «Дэспат», сын Юрыя, віленскага земскага суддзі, і Ганны Францкевіч-Радзімінскай.
Быў двойчы жанаты: з Амаліяй Альжбетай фон Герберштэйн, а потым з Ганнай Місунай.
Меў сыноў Крыштафа і Аляксандра.
Зноскі
Літаратура
- Насевіч В. Зяновічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 661. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.