Станіслаў Далмат-Ісайкоўскі
Прус[d]
Прус
Смерць 1682
Месца пахавання
Род Далматы-Ісайкоўскія
Бацька Ян Далмат-Ісайкоўскі
Маці Яанна Тэадора з Нарушэвічаў[d]
Жонка Алена з Агінскіх[d]

Станіслаў Далмат-Ісайкоўскі (? — 1682) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх герба «Прус I», сын смаленскага кашталяна Яна Далмата-Ісайкоўскага і Яанны Тэадоры з Нарушэвічаў (у другім шлюбе з Янам Агінскім).

Гарадзенскі харунжы.

У 1682 годзе склаў тэстамент, прасіў пахаваць яго ў Індурскім касцёле. У дакуменце былі зроблены запісы на розныя касцёлы Горадні. Жонцы адпісаў маёнтак Кайраны, які яна разам з другім мужам Мікалаем Тарлам прадала ў 1689 годзе.

Сям’я

У шлюбе з Аленай Яаннай з Агінскіх, дачкой Яна Агінскага ад першага шлюбу з Ганнай з Сямашкаў. Шлюб паміж быў нетыповы, бо іх бацькі былі жанаты, і паводле кананічнага права іх дзеці лічыліся сваякамі. На такі шлюб патрабаваўся спецыяльны дазвол.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.