Станіслаў Грынкевіч | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 23 лютага 1913 |
Дата смерці | 18 красавіка 1966 (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Станіслаў Грынкевіч (23 лютага 1913[1] — 18 красавіка 1966, Кліўленд, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч. Пляменнік Францішка і Станіслава (старэйшага) Грынкевічаў[2].
Біяграфія
Нарадзіўся 23 лютага 1913 г. У афіцыйных паперах ўпісаная дата нараджэння 3 студзеня 1916 г. і месца наражэння Бераставіца (сёння Гродзенская вобласць).
Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта (скончыць не паспеў). Cябра Беларускага студэнцкага саюза. Сябра рэдкалегіі часопіса «Калоссе».
У 1939 годзе быў мабілізаваны ў Войска Польскае, стаў афіцэрам, трапіў у нямецкі палон. З восені 1941 да восені 1943 года сакратар Беларускага камітэта самапомачы ў Берліне, выкладчык на настаўніцкіх курсах пры камітэце. Адначасова заканчваў медыцынскую асвету ў Берлінскім універсітэце. Пазней рэдактар перыёдыкаў «Раніца» і «Беларускі работнік»[3]. У 1945 г. быў высланы Усеваладам Родзькам у Швейцарыю з заданнем па лініі Беларускай незалежніцкай партыі[1].
У 1950 годзе перабраўся ў ЗША. Сябра Рады БНР. Сябра БАЗА, удзельнік кіраўніцтва Кліўлендскага аддзела арганізацыі[3].
Памёр 18 красавіка 1966 г. у Кліўлендзе, ЗША.
Зноскі
- 1 2 Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі
- ↑ Беларуская Беласточчына. Маленькая згадка пра Станіслава Грынкевіча (малодшага)
- 1 2 Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
Літаратура
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.