Станіслаў Віткевіч | |
---|---|
польск.: Stanisław Witkiewicz | |
Род дзейнасці | мастак, архітэктар, пісьменнік, мастацкі крытык |
Дата нараджэння | 21 мая 1851[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 верасня 1915[3][2] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ігнацы Віткевіч[d] |
Маці | Эльвіра з Шэметаў[d] |
Жонка | Maria Witkiewiczowa[d] |
Дзеці | Станіслаў Ігнацы Віткевіч |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
|
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Станіслаў Віткевіч (польск.: Stanisław Witkiewicz; 21 мая 1851 — 5 верасня 1915) — польскі жывапісец, архітэктар, пісьменнік і тэарэтык мастацтва, стваральнік і прапагандыст закапанскага стылю[4][5], бацька Станіслава Ігнацыя Віткевіча[6].
Біяграфія
Станіслаў Віткевіч нарадзіўся ў Літве, у вёсцы Пашаўшэ, у 1851 годзе ў сям’і польскіх патрыётаў. Члены гэтай сям’і прымалі ўдзел у падрыхтоўцы Студзеньскага паўстання (1863—1864), што і стала прычынай ссылкі яго бацькоў разам са старэйшай дачкой у Сібір. Маці Віткевіча ўдалося дабіцца дазволу не падзяляць сям’ю, і 12-гадовы Станіслаў і яго малодшая сястра адправіліся з бацькамі ў Томск.
У 1868 годзе Віткевіч пакідае Сібір і пачынае клапаціцца аб памілаванні і вызваленні бацькоў і старэйшай сястры. Бацька Станіслава Віткевіча не дажыў да гэтага дня, памёр у шляху, на караблі, але астатняй сям’і ўдалося вярнуцца. Станіслаў пачынае вучобу ў Пецярбургу, у Акадэміі мастацтваў на факультэце жывапісу (1869—1871). Жывапісам яшчэ ў Томску яго зацікавіў адзін з тамтэйшых ссыльных, які займаўся з ім маляваннем. Потым ён з’язджае ў Варшаву, затым у Мюнхен, дзе вучыцца ў Мюнхенскай Акадэміі мастацтваў (1872—1875). Пасля Віткевіч вяртаецца ў Варшаву і там адкрывае ў сабе незвычайны талент мастацкага крытыка.
У 1886 годзе Віткевіч трапіў у Татры, дакладней у Закапанэ: яго захапіла народная архітэктура Падгаля. Віткевіч вырашыў, што менавіта закапанская архітэктура зможа паслужыць асновай для развіцця новай хвалі нацыянальнай архітэктуры. Так нарадзіўся «закапанскі стыль»: спалучэнне прынцыпаў гарадскога будаўніцтва з фальклорнымі рэгіянальнымі матывамі.
У 1892—1894 гадах Станіслаў Віткевіч спраектаваў для Зыгмунта Гнатоўскага, памешчыка з Кіеўскай губерні, вілу «Каліба», якая лічыцца першым будынкам у Закапанскім стылі[7]. Найвышэйшым дасягненнем Віткевіча была прызнана віла «Пад ялінамі», збудаваная ў 1896—1897 гадах для Яна Гвальберта Паўлікоўскага, вучонага і грамадска-палітычнага дзеяча.
Віткевіч распрацоўваў у 1895 годзе новыя элементы строю для парафіяльнай царквы ў Закапанэ, а ў 1898 годзе была пабудавана капліца Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.
Сам Віткевіч усё жыццё лічыў сябе жывапісцам, ён праявіў сябе, хутчэй, як выбітны крытык, а пасля 1880 года таксама як архітэктар, стваральнік цяпер ужо знакамітага закапанскага стылю.
У выніку абвастрэння хваробы Віткевіч правёў апошнія сем гадоў жыцця ў Лоўране на Адрыятыцы. Памёр у Лоўране ў 1915 годзе. Пахаваны ў Закапанэ.
Зноскі
- ↑ Stanisław Witkiewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- 1 2 zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN Праверана 7 красавіка 2023.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Уплыў закапанскага стылю на будаўніцтва касцёлаў у Заходняй Беларусі
- ↑ Уладзімір Скрабатун. Забудова ў «Закапанскім» стылю | Глыбокае
- ↑ Станіслаў Ігнацы Віткевіч (Stanisław Ignacy Witkiewicz) 1885—1939
- ↑ Stanisława Witkiewicza styl zakopiański Teresa Jabłońska, wydawnictwo BOSZ, 2008, ISBN 978-83-7576-029-3
Спасылкі
- Станіслаў Віткевіч на сайце «Culture.pl» (польск.)