Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 23 лютага 1907[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 1980[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч (23 лютага 1907, в. Арляняты, Ашмянскі павет, цяпер Смаргонскі раён — 6 лістапада 1980) — беларускі грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, крытык, публіцыст. Псеўданімы: Алесь Крыга, Дзівасіл, С. Крушыніч, А. Скіба, Алесь Скіба, Раман Шарупіч ; крыптонімы: Ст. Ст., Др. Ст. Ст.
Біяграфія
Паходзіць са знакамітага ў беларускім руху роду Станкевічаў, пляменнік Яна Станкевіча па матчынай лініі.
![](../I/%D0%9F%D0%B0%D1%8D%D1%82%D1%8D%D1%81%D0%B0_%D0%9D%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%BB%D1%8F_%D0%90%D1%80%D1%81%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B5%D0%B2%D0%B0_%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D0%BC_%D0%B7_%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B5%D0%BC_%D0%A8%D1%87%D0%BE%D1%80%D1%81%D0%B0%D0%BC_(%D0%B7%D0%BB%D0%B5%D0%B2%D0%B0)_%D1%96_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BC_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%D0%B0%D0%BC.jpg.webp)
Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназііі. Скончыў Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя (1933), абараніў магістарскую дысертацыю «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі». У 1936 годзе набыў годнасць доктара філасофіі ў галіне польскай і славянскай літаратуры за даследаванне «Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі»[2]. Састаяў у Беларускім студэнцкім саюзе. Адзін з кіраўнікоў Таварыства прыяцеляў беларусаведы, рэдактар часопіса «Студэнцкая думка». Выкладаў у Віленскім універсітэце, у 1937—1938 гадах працаваў у Югаславіі і Балгарыі. У перыяд акупацыі Беларусі быў бургамістрам Барысаўскай акругі, акруговым намеснікам Беларускай цэнтральнай рады ў Баранавічах. З лета 1944 года — у Германіі. У пачатку 1945 года рэдактар газеты «Раніца» (выдавалася ў Берліне), быў першым старшынёй «Антыбальшавіцкага блоку народаў» (1946). Садзейнічаў адкрыццю філіяла Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Мюнхене, выданню часопіса «Запісы», быў яго рэдактарам. Працаваў у беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Свабода», Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен). З 1962 года жыў у ЗША. Старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання (1963—1965). Рэдактар газеты «Беларус» (1963—1980). Аўтар кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 1960-х гг.» (1967).
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрсі (ЗША)[3].
Бібліяграфія
- Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу. Мн., 1994;
- Янка Купала // Спадчына. 1998. № 3;
- Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі // Спадчына. 1998. № 5-6; 1999. № 1-2, 4.
Крыніцы
- 1 2 Stanisław Stankiewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Станкевіч Станіслаў. Беларускія элемэнты….
- ↑ Станіслаў Станкевіч. Серыя «Партрэты віленчукоў»
Літаратура
- Вабішчэвіч А. Станкевіч Станіслаў Іосіфавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Станіслаў Станкевіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 6. Таталаў — Яфімаў. Дадатак. — С. 669. — 684 с.; іл.. — ISBN 985-11-0022-6.