Станіслаў Іосіфавіч Растоцкі
Дата нараджэння 21 красавіка 1922(1922-04-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 2001(2001-08-10)[2][3] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ніна Яўгенаўна Меньшыкава[d]
Дзеці Андрэй Станіслававіч Растоцкі[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, рэжысёр
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
IMDb ID 0744612

Станіслаў Іосіфавіч Растоцкі (руск.: Станисла́в Ио́сифович Росто́цкий, 21 красавіка 1922 — 10 жніўня 2001) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, педагог. Народны артыст СССР (1974). Лаўрэат Ленінскай (1980) і двух Дзяржаўны прэмій СССР (1970, 1975). Член КПСС з 1951 года.

Біяграфія

У верасні 1944 года стаў студэнтам Інстытута кінематаграфіі, у майстэрні Р. М. Козінцава. Вучыўся сем гадоў, бо адначасова з вучобай працаваў у карцінах майстра на кінастудыі «Ленфільм». Калі вучоба падышла да канца, Р. М. Козінцаў назваў прозвішча Растоцкага як рэжысёра, гатовага адразу працаваць у мастацкім кінематографе. Дыпломную карціну «Шляхі-дарогі» не выпусцілі на экраны з-за ідэйных меркаванняў. У 1952 годзе Растоцкі атрымаў накіраванне на ЦКДЮФ імя М. Горкага, дзе яму наканавана было застацца на ўсё жыццё. Выкладаў ва УДІК.

Двойчы фільмы Растоцкага былі намінаваны на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар» («А зоры тут ціхія», «Белы Бім Чорнае вуха»), тройчы, па апытаннях часопіса «Савецкі экран», яго карціны прызнаваліся лепшымі фільмамі года («А зоры тут ціхія», «Дажывем да панядзелка», «Белы Бім Чорнае вуха»).

Зноскі

  1. 1 2 Ростоцкий Станислав Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  3. Bibliothèque nationale de France Stanislav Rostotsky // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.