Станіслаў Крэпскі
Станіслаў Крэпскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1949
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, краязнавец
Мова твораў беларуская
Узнагароды

Станіслаў Іванавіч Крэпскі (нар. 1949, в. Раўчак, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік, краязнаўца, філолаг. Падпалкоўнік унутраных войск запасу. З’яўляецца намеснікам кіраўніка асацыяцыі праваахоўных органаў «Шчыт Чарнобыля».

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Раўчак каля в. Пухавічы. Скончыў Раўчацкую пачатковую школу і сярэднюю школу ў Пухавічах (1966).

У 1971 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ.

Служыў ва Узброеных Сілах СССР у вайсковым злучэнні, якое дыслацыравалася ў Мар’інай Горцы. Пазней ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Выйшаў у запас у званні падпалкоўніка ўнутраных войскаў. У час службы ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Працаваў выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным каледжы электронікі. З 2017 года працуе выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным каледжы тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва.

Творчасць

Аўтар шматлікіх метадычных распрацовак заняткаў па дапрызыўнай падрыхтоўцы юнакоў.

Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 2002 года, першай ілюстраванай кніжкай стала «Дзедавы калыханкі». Вядомы творамі «Кросны жыцця», «Зазірнуць за гарызонт» і «Маня-Марыя». Зборнік прозы «Зазірнуць за небасхіл» (2020)[1].

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Кросны жыцця / С. І. Крэпскі. — Мінск, 2016. (Інфармацыя пра аўтара: с. 3.)
  • БД Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Рэгістрацыя карыстальнікаў. IMPORT».

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.