Стані́на — асноўная, часцей за ўсё нерухомая, частка машыны, на якой мацуюцца і па якой рухаюцца астатнія яе вузлы і механізмы.
Станіна забяспечвае дакладнасць узаемнага размяшчэння і перамяшчэнняў вузлоў, дэталей машыны, успрымае намаганні, узнікаючыя паміж імі. Станіны звычайна мацуюцца на фундаменце або маюць спецыяльныя апоры. Вырабляюцца адліўкай з чыгуна і зварныя.
Асноўныя патрабаванні да станін — жорсткасць, трываласць, устойлівасці да ўздзеяння вібрацыі і г.д.
Літаратура
- Стані́на // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 145. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).}
Спасылкі
- Станина Архівавана 14 ліпеня 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.