Сталіца
Дырэкцыя радыёстанцыі "Сталіца" Беларускага радыё
Выява лагатыпа
Горад Мінск
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь21 верасня 1998)
Слоган «Слухай любімае!»
Частата 105.1 FM, 72.89 УКХ (у Мінску)
72.47 УКХ (у Брэсце)
72.26 УКХ (у Віцебску)
66.20 УКХ (у Гомелі)
68.90 УКХ (у Гродне)
71.18 УКХ (у Магілёве)
Замяніў «Аўтарадыё»[1]
Уладальнік НДТРК РБ
Кіраўнікі Алег Міхалевіч — дырэктар
Сайт radiostalica.by

Радыё «Сталіца» — структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь[2]. Утворана 21 верасня 1998.

Дзяржаўная беларускамоўная FM-радыёстанцыя. Штодзённа Радыё «Сталіца» выходзіць на ўльтракароткіх хвалях, рэтранслюецца перадатчыкамі і радыёвузламі абласцей. У рэжыме рэальнага часу ідзе трансляцыя ў інтэрнэце. З 15 красавіка 2012 года распачата вяшчанне на 105,1 FM, частаце, на якой працавала «Аўтарадыё», якую пазбавілі ліцэнзіі, у Мінску і Мінскім раёне[1].

Кожны будні дзень з 18.00 да 19.00 інфармацыйна-аналітычная праграма «Сёння і заўтра» выходзіць на хвалях Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё. У музычным фармаце прыярытэт аддаецца беларускай музыцы, жанравае напаўненне — пераважна рок-музыка. Па пятніцах выходзіць хіт-парад «Сталіца топ-10», у праграмах «З месца падзей», «Ультрамузыка» і «Аднойчы з песняй» робіцца агляд музычных падзей Беларусі, выхад новых альбомаў, сінглаў беларускіх выканаўцаў.

З студзеня 2013 года плануецца пераход на кругласутачнае вяшчанне.

17 жніўня 2020 года супрацоўнікі радыё падтрымалі забастоўку, пра што паведамілі на сваёй старонцы ў Facebook. 18 жніўня кіраўніцтва прапанавала працягнуць працу, але не паведамляць навіны пра палітыку. Пасля гэтага большая частка калектыву напісала заявы аб сыходзе[3]. 26 жніўня дырэктар радыё Алег Міхалевіч падтрымаў свой калектыў і забраў працоўную кніжку[4].

Вяшчанне (на УКХ і FM)

Мінская вобласць

Мінск 105.1; 72.89

Мядзел 66.86

Беразіно 67.07

Салігорск 68.57; 88.4

Крупкі 103.0

Капыль 107.3

Брэсцкая вобласць

Брэст 72.47

Пінск 67.88; 94.1

Пружаны 90,3

Драгічын 69.80

Баранавічы 71.18; 93.2

Сiнкевiчы 107.8

Вiцебская вобласць

Ушачы 70.94; 92.0

Віцебск 72.26

Орша 73.82

Браслаў 91.1

Бягомль 100.8

Горы 104.3

Гомельская вобласць

Гомель 66.20

Брагін 69.11

Жлобін 71.81; 90.4

Жыткавічы 107.2

Iванава Слабада 100.4

Смятанiчы 88.6

Ворнаука 106.9

Гродзенская вобласць

Гродна 68.90

Смаргонь 66.38; 94.4

Свіслач 68.72 ; 94.2

Геранёны 69.26  ; 92.5

Масты 70.76

Любча 70.85

Слонім 93.8

Магілёўская вобласць

Магілёў 71.18

Касцюковічы 69.38

Асіповічы 72.47; 97.7

Мсціслаў 73.73

Слаўгарад 101.5

Крычаў 107.9

Зноскі

  1. 1 2 Mass Media Week in Belarus (англ.) 3–4. Беларуская асацыяцыя журналістаў (2012). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2012. Праверана 11 снежня 2012.
  2. Жаўняровіч, П. П. (2019). "Медыятэкст пастоў радыё­ і тэлеканалаў у сацыяльнай сетцы Facebook" (PDF). Журнал Белорусского государственного университета. Журналистика. Педагогика = Journal of the Belarusian State University. Journalism and pedagogics. (2): 40–48. ISSN 2521-6783. Архівавана з арыгінала (PDF) 2021-01-07. Праверана 2021-01-07. {{cite journal}}: soft hyphen character у |title= на пазіцыі 24 (даведка); Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  3. В знак протеста увольняется коллектив радио «Сталіца» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (19 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 1 кастрычніка 2020.
  4. Мартинович, Денис. Директор радио «Сталіца» уволился со своим коллективом (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 1 кастрычніка 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.