Вёска
Сталовая
± | ||||||||||
Стало́вая — колішняя вёска на правым беразе ракі Свіслач, з 1959 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
Назва паказвае на тое, што сяльцо калісьці належала «сталу» менскага войта[1].
Згадваецца з 1500 года. У гэтым годзе вялікі князь Аляксандр Ягелончык пацвердзіў наступны прыватны дагавор. Менскі мешчанін Фёдар Пронкавіч і яго жонка «змовили» за баярына Менскага павета Пашка Радзівонавіча Талаконскага і аддалі замуж за яго іх унучку Ждану Аўрамаўну і далі ёй за вотчынны двор у Менску, а дагэтуль — сяльцо Сталова (Столово), якое Фёдар Пронкавіч і яго жонка купілі ў бацькі Талаконскага Радзівона. Такім чынам, першым вядомым уладальнікам Сталова з’яўляўся баярын Радзівон Талаконскі. У далейшым ім валодалі менскі мешчанін Фёдар Пронкавіч і сын Багдана Талаконскага — Пашка (Павел)[2]. У 1557 годзе сяло Сталовая, дзяржаўная ўласнасць. У 1791 годзе вёска Сталове (Столове) маёнтка Грэбелька Мінскай парафіі, дзяржаўная ўласнасць. У 1800 годзе 4 двары, 21 жыхар, дзяржаўная ўласнасць. У 1897 годзе засценак Сталова (Столово) Сеніцкай воласці Мінскага павета, 11 двароў, 82 жыхары[3].
У 1917 годзе вёска Сталова (2 двары, 19 жыхароў) і засценак Сталова (9 двароў, 38 жыхароў) у Сеніцкай воласці Мінскага павета. Пазней зліліся ў адну вёску[4]. З 1934 года ў Менскім раёне, Навадворскі сельсавет. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Ленінскі раён[4]. Вясковыя дамы захаваліся, месцяцца на прырэчнай частцы вуліцы Сямёнава (№ 38—97)[1].
Зноскі
- 1 2 Сацукевіч І. І., с. 3.
- ↑ Груша А. І., с. 54.
- ↑ Памяць 1998, с. 622.
- 1 2 Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 384.
Літаратура
- Сталовая // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Столовая // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мінск: Беларуская навука. — С. 50—89. — 564 с. — ISBN 978-985-08-1497-5.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.