Сталовая бухта | |
---|---|
![]() | |
33°53′ пд. ш. 18°27′ у. д. | |
Краіна | |
Тып | бухта |
Сярэдняя велічыня прыліва | да 1,7 м |
Найбольшая глыбіня | 40 м |
Упадаюць | рака Солт |
![]() |
Сталовая бухта, Тэйбл-Бей, Кейптаўнаская бухта (англ.: Table Bay) — бухта Атлантычнага акіяна, ля паўднёва-заходніх берагоў Афрыкі.
![](../I/Pieter_van_der_Aa_Cape_of_Good_Hope.jpg.webp)
Від з карабля на Сталовую бухту ў 1727 годзе. На заднім плане — Сталовая гара
Даўжыня 15 км, шырыня ва ўваходу 7,4 км глыбіня 11—40 м. Хуткасць цячэнняў да 6 км/г. Прылівы паўсутачныя, велічыня іх 1,7 м[1]. Упадае рака Солт. На заходнім беразе — порт Кейптаўн. Бухта атрымала сваю назву з-за Сталовай гары, размешчанай на яе паўднёвым беразе.
У Сталовай бухце размешчаны востраў Робен.
![](../I/Kapstadt_Bucht.jpg.webp)
Від на Сталовую гору і Сталовую бухту з востравам Робен
Зноскі
- ↑ Большая советская энциклопедия: В 30 т. М., 1969—1978.
Літаратура
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 393. — 671 с. с илл. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.