Стайкі | |
---|---|
![]() | |
Архітэктар | П. Пугач[d], У. К. Машукоў[d], Мікалай Васілевіч Драздоў і Уладзімір Сцяпанавіч Дземідовіч |
Сайт | stayki.com |
![]() |
|
![]() |
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» — спартыўны комплекс у в. Ельніца Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, за 15 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, паблізу аўтамагістралі Мінск — Магілёў. З’яўляецца буйнейшай спартыўнай базай краіны па падрыхтоўцы нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь да чэмпіянатаў Еўропы, свету і Алімпійскіх гульняў па больш чым 20 відах спорту, а таксама месцам для адпачынку.
Гісторыя
![](../I/%D0%A1%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%8B%D1%9E%D0%BD%D1%8B_%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D0%B5%D1%80_%C2%AB%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%B9%D0%BA%D1%96%C2%BB._%D0%97%D0%B0%D0%BB%D0%B0-%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D0%B6.jpg.webp)
Гісторыя спорткомплекса пачынаецца з 1947 года, калі ва ўрочышчы «Стайкі» быў разбіты палатачны гарадок для падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў да ўсесаюзнага фізкультурнага параду ў Маскве. Спартыўны комплекс пабудаваны ў канцы 1960-х гадоў. З 1970 года база падрыхтоўкі футбалістаў і лёгкаатлетаў[1]. У 1973 г. рэспубліканская база «Стайкі» перайменавана ў Алімпійскі спартыўны лагер.
Апісанне
Займае плошчу 136 га, з іх 76 га пад лесам. Комплекс уключае універсальную залу-манеж для заняткаў па асобных відах лёгкай атлетыкі, гульнявых і прыкладных відах спорту (72х49 м, архітэктары П. Пугач, У. Машукоў), залу для трэніровак футбалістаў (54х36 м), гімнастычную (30х20 м), две залы для фехтавання (24х12 м), дапаможныя і тэхнічныя памяшканні, гатэль для спартсменаў (архітэктар М. Драздоў), рэабілітацыйны цэнтр, сталоўку, бібліятэку, кінаканцэртную і кіналекцыйную залы і інш[1].
Архітэктура
Кампазіцыйны акцэнт комплексу — універсальная зала-манеж, выразнае архітэктурнае аблічча якой дасягаецца выкарыстаннем клеедраўляных трохшарнірных арак пралётам 49 м[1].
![](../I/%D0%93%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%B0_%E2%84%9616_-_panoramio.jpg.webp)
Будынкі гатэля, залы для трэніровак футбалістаў і іншых кампазіцыйна падпарадкаваныя архитэктуры асноўнага збудавання, маюць простыя лаканічныя формы, добра ўпісваюцца ў маляўнічы ландшафт. У комплекс таксама ўваходзяць: шэсць футбольных палёў, восем валейбольных, дзевяць баскетбольных і сем гандбольных пляцовак, шэсць тэнісных кортаў, штучны праточны вадаём (36 га)[1].
Дырэктары
- Аляксандр Іванавіч Баравуля (да 7 жніўня 2017)
- Сяргей Васільевіч Хмялькоў (з 16 лютага 2021)
Зноскі
- 1 2 3 4 С. Дз. Філімонаў. «Стайкі» // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
- Філімонаў С. Дз. «Стайкі» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 129—130. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- С. Дз. Філімонаў. «Стайкі» // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стайкі (спартыўны комплекс)
- stayki.com — афіцыйны сайт спартыўнага комплексу «Стайкі»