| ||||||||||||||||||||||
Става́нгер[5] (нарв.: Stavanger) — горад і камуна ў фюльке Ругалан, Нарвегія. Нафтавая сталіца Нарвегіі.
Размешчаны на паўвостраве на паўднёва-заходнім узбярэжжы Нарвегіі. Цэнтр трэцяй паводле велічыні агламерацыі ў краіне. Клімат — мяккі марскі, даволі ветраны, сярэдняя тэмпература ўсіх месяцаў вышэй за нуль, ападкі — 1200 мм у год.
Ставангер — 4-ы паводле велічыні горад у Нарвегіі з насельніцтвам 119 586 жыхароў (1.1.2008), у агламерацыі — 174 944 жыхароў (3-я паводле велічыні ў Нарвегіі). Каля 275 000 чалавек пражывае ў ваколіцах Ставангера.
Вядомыя асобы
- Крысціян Лангэ (1869—1938) — палітык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
- Сігб’ёрн Обстфелер (1866—1900) — нарвежскі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.
- ↑ https://www.stavanger.kommune.no/politikk/ordforer/ Праверана 23 кастрычніка 2023.
- ↑ Statens kartverk Arealstatistikk for Norge 2020 — Statens kartverk, 2019.
- ↑ 07459: Alders- og kjønnsfordeling i kommuner, fylker og hele landets befolkning (K) 1986 - 2023 — Statistics Norway, 2023.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
- Ставангер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 126. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.