Вёска
Стабна
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
55°40′58″ пн. ш. 31°48′55″ у. д.
Плошча
  • 0,3 км²
Насельніцтва
  • 3 чал. (2007)
Тэлефонны код
48147
Паштовыя індэксы
216240 і 216275
Код АКАТП
Стабна на карце Расіі ±
Стабна (Дзямідаўскі раён) (Расія)
Стабна (Дзямідаўскі раён)
Стабна (Дзямідаўскі раён) (Смаленская вобласць)
Стабна (Дзямідаўскі раён)

Стабна[1] (руск.: Стабна) — вёска ў Дзямідаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Баркоўскага сельскага паселішча.

Назва

Назва паселішча ад назвы рэчкі Стабна, што цячэ ў дзвінскую раку Ельшу.

Рачная назва Стабна балцкага паходжання, ад балцкага stabin- «каменны, камяністы», звязанага з прускім stabis «камень»[2].

Тая ж аснова Stabin- у назвах рэк, што вар’іруюцца як Стабна / Стабня / Стабенка / Стабніца (у басейнах дняпроўскай Бярэзіны, неўскай Ловаці, таксама на Верхнім Падняпроўі). Паралельна ловацкай Стабні, што вынесеная дастаткова далёка на поўнач (на памежжа Цвярской і Наўгародскай абласцей), амаль на ўсім цячэнні цячэ рака Каменка, што калькуе балцкую назву.

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі для абазначэння «камяністых» рэк выкарыстоўвалася таксама і балцкая аснова Asm-, звязаная з літоўскім akmen- / ašmen- «камень». Гэтая аснова ў рачных назвах, якія вар’іруюцца як Осма / Восма / Восьма. Гэтыя рэкі таксама суседнічаюць з рэчкамі з назвамі-калькамі «Каменка»[3][4][5].

Рачныя назвы тыпу *Stabinė i *Asma зафіксаваныя цераспалосна. Напрыклад, у верхнім цячэнні Дняпра ў яго паслядоўна ўцякаюць Стабна, Восма і яшчэ адна Стабна. Адпаведныя назвы «каменя» ў балцкіх гаворках тут былі ўзаемазамянальныя.

У літоўскай мове корань stab- таксама ёсць, з семантыкай «стаяць нерухома, аслупянеўшы»: stabas «ідал; слуп», stabaras «сцябло», stebti «здзіўляцца» (< аслупянець). Значэнне «камень» ва ўсходнябалцкіх літоўскай і латышскай мовах выціснутае літ. akmuo, лат. akmens.

Гісторыя

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з кастрычніка 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе.[6]

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 181, 200.
  4. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 301—302.
  5. В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 255.
  6. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.