Футбол
Футбол
Чэмпіянат свету па футболе


FIFA World Cup

Сучасны трафей чэмпіянату свету «Кубак свету ФІФА», які выкарыстоўваецца з 1974 года.
 
Арганізацыя: ФІФА
Заснаваны: 1930
Рэгіён: міжнародны
Кол-ць каманд: 204 (кваліфікацыя)
32 (асноўная стадыя)
Дзеючы чэмпіён: Аргенціна Аргенціна (3-і тытул)
Найбольш тытулаваная: Бразілія Бразілія (5 тытулаў)
Бягучы турнір
2022

Чэмпіянат свету — міжнароднае спаборніцтва па футболе, заснаванае ў 1930 годзе. У ім удзельнічаюць мужчынскія футбольныя зборныя краін-членаў Міжнароднай футбольнай федэрацыі (ФІФА), галоўнага футбольнага органа кіравання. Турнір праходзіць кожныя чатыры гады за выключэннем 1942 і 1946 гадоў, калі ён быў адменены ў сувязі з Другой сусветнай вайной. Апошні чэмпіянат свету, які праходзіў у 2022 годзе, выйграла зборная Аргенціна, якая ў фінале па пенальці перайграла Францыю (3:3 пасля дадатковага часу, 4:2 па пенальці).

Фінал чэмпіянату свету з’яўляецца апошнім матчам спаборніцтва і вызначае, каманда якой краіны стане сусветным чэмпіёнам. Калі пасля 90 хвілін асноўнага часу матча лік застаецца роўным, назначаецца дадатковы 30-хвілінны перыяд гульні, які называюць дадатковым часам. Калі нічыя паміж камандамі застаецца і пасля дадатковага часу, пераможца фінальнага матча вырашаецца ў серыі пенальці. Зборная, якая перамагае ў серыі пенальці, абвяшчаецца чэмпіёнам свету[1]. Пераможца турніру вырашаўся ў выніку адзіночнага паядынку заўсёды акрамя 1950 года, калі чэмпіён свету вырашаўся ў выніку фінальнага групавога раўнда, у якім удзельнічалі чатыры зборныя (Уругвай, Бразілія, Швецыя і Іспанія). Матч паміж Уругваем і Бразіліяй быў адным з двух апошніх матчаў чэмпіянату і вырашальным, бо абедзве каманды ішлі наперадзе паводле ачкоў і каманда, якая перамагала ў гэтым паядынку, гарантавала сабе чэмпіёнства. Такім чынам, ФІФА лічыць гэты матч дэ-факта фіналам чэмпіянату свету 1950 года[2].

У 22 чэмпіянатах свету прымалі ўдзел 80 розных зборных, з якіх 13 даходзілі да фінальных матчаў і 8 станавіліся чэмпіёнамі[заўв 1]. З пяццю тытуламі Бразілія з'ўляецца самай паспяховай камандай чэмпіянатаў свету, а таксама адзінай краінай, якая прымала ўдзел ва ўсіх розыгрышах спаборніцтва[4]. Італія і Германія па чатыры разы выйгравалі чэмпіянат свету, Уругвай, Аргенціна і Францыя — па два, а Англія і Іспанія — па адным разе. Каманда, якая перамагае ў фінальным матчы, атрымлівае традыцыйны трафей, а яе імя гравіруецца на ніжняй частцы гэтага трафея[5].

У 22 папярэдніх чэмпіянатах свету толькі краіны з Еўропы і Паўднёвай Амерыцы даходзілі да фіналу галоўнага футбольнага першынства. Дзевяць разоў (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 2006, 2010 і 2018) у фінальным паядынку гулялі дзве еўрапейскія зборныя і толькі два разы (1930 і 1950) — дзве зборныя краін Паўднёвай Амерыкі. Рэкорд па колькасці выхадаў у фінал належыць зборнай Германіі, якая 8 разоў гуляла ў вырашальных паядынках чэмпіянату. Зборныя Італіі (1934—1938) і Бразіліі (1958—1962) з’яўляюцца адзінымі, якія выйгравалі чэмпіёнскія тытулы два разы запар, а зборныя ФРГ (1982—1990) і Бразіліі (1994—2002) адзінымі, якія тройчы запар даходзілі да фіналаў. Фіналы 1970 і 1994 гадоў паміж зборнымі Бразіліі і Італіі, а таксама фіналы 1986, 1990 і 2014 гадоў паміж зборнымі Германіі і Аргенціны з’яўляюцца адзінымі вырашальнымі паядынкамі паміж аднымі камандамі. Фінал 1934 года паміж зборнымі Італіі і Чэхаславакіі застаецца апошнім фіналам чэмпіянату свету, калі абедзве зборныя ўпершыню дайшлі да фіналу спаборніцтва[заўв 2]. Пяць разоў (1934, 1966, 1978, 2010 і 2014) вынік фіналу вызначаўся ў дадатковы час і яшчэ тры разы (1994, 2006 і 2022) чэмпіёны свету вызначаліся ў серыі пенальці. Фіналы 1930 і 1966 гадоў з’яўляюцца адзінымі, якія праходзілі не ў нядзелю: першы адбыўся ў сераду, а другі — у суботу.

Месцы правядзення

11 разоў фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі на тэрыторыі Еўропы, 5 разоў — на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, 3 разы — у Паўночнай Амерыцы, 2 разы — у Азіі і 1 раз — у Афрыцы. Па два разы фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі ў Рыме (1934 і 1990), у Парыжы (1938 і 1998 у Сен-Дэні), у Рыа-дэ-Жанэйра (1950 і 2014) і ў Мехіка (1970 і 1986). У Германіі фіналы праходзілі таксама два разы, але ў розных гарадах — у Мюнхене ў 1974 годзе і ў Берліне ў 2006 годзе.

Месцы правядзення фінальных матчаў чэмпіянатаў свету.

Спіс фіналаў

Каманда перамагла ў дадатковы час.
Каманда перамагла ў серыі пенальці.

Слупок «Год» азначае год, у які праходзілі матчы асноўнай стадыі чэмпіянату, а спасылкі вядуць да артыкулаў пра адпаведныя чэмпіянаты. Спасылкі да артыкулаў пра фіналы чэмпіянатаў знаходзяцца ў слупку «Лік». Спасылкі ў слупках «Пераможцы» і «Фіналісты» вядуць да артыкулаў пра нацыянальныя зборныя, а не пра краіны.

ГодПераможцыЛік[2]ФіналістыСуддзяМесца правядзенняСтадыёнНаведвальнасць
1930Уругвай Уругвай4:2[6][7]Аргенціна АргенцінаБельгія Жан ЛангенусУругвай Мантэвідэа, УругвайЭстадыа Сентэнарыа80 000
Дарада (12), Сеа (57), Ірыяртэ (68), Кастра (90)Пеўселье (20), Стабіле (37)
1934Італія Італія2:1[заўв 3][8][9]Чэхаславакія ЧэхаславакіяШвецыя Іван ЭкліндІталія Рым, ІталіяНацыянале ПНФ50 000
Орсі (81), Ск'явіа (95)Пуч (76)
1938Італія Італія4:2[10][11]Венгрыя ВенгрыяФранцыя Жорж КапдэвільФранцыя Парыж, ФранцыяІў дзю Мануар45 000
Калаусі (6), Піёла (16), Калаусі (35), Піёла (82)Ціткаш (8), Шарошы (70)
1950Уругвай Уругвай2:1[заўв 4][12][13]Бразілія БразіліяАнглія Джордж РыдэрБразілія Рыа-дэ-Жанэйра, БразіліяМаракана174 000
Ск’яфіна (66), Гіджа (79)Фрыясу (47)
1954ФРГ Германія3:2[14][15]Венгрыя ВенгрыяАнглія Уільям ЛінгШвейцарыя Берн, ШвейцарыяВанкдорф60 000
Морлак (10), Ран (18), Ран (84)Пушкаш (6), Цібар (8)
1958Бразілія Бразілія5:2[16][17]Швецыя ШвецыяФранцыя Марыс ГігШвецыя Сольна, ШвецыяРосунда51 800
Вава (9), Вава (32), Пеле (55), Загалу (80), Пеле (90)Лідхальм (4), Сімансан (80)
1962Бразілія Бразілія3:1[18][19]Чэхаславакія ЧэхаславакіяСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Мікалай ЛатышаўЧылі Сант’яга, ЧыліНацыянальны стадыён69 000
Амарылду (17), Зіту (69), Вава (78)Масапуст (15)
1966Англія Англія4:2[заўв 5][20][21]Германія ФРГШвейцарыя Готфрыд ДайнстАнглія Лондан, АнгліяУэмблі93 000
Херст (18), Пітэрс (78), Херст (101), Херст (120)Галер (12), Вебер (90)
1970Бразілія Бразілія4:1[22][23]Італія ІталіяФедэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) Рудольф ГлокнерМексіка Мехіка, МексікаАцтэка107 412
Пеле (18), Жэрсан (66), Жайрзінью (71), Карлус Алберту (86)Банінсенья (37)
1974ФРГ Германія2:1[24][25]Нідэрланды НідэрландыАнглія Джон ТэйларГерманія Мюнхен, ФРГАлімпійскі стадыён75 200
Брайтнер (26 пен.), Мюлер (44)Нескенс (2 пен.)
1978Аргенціна Аргенціна3:1[заўв 6][26][27]Нідэрланды НідэрландыІталія Серджыа ГанелаАргенціна Буэнас-Айрэс, АргенцінаМанументаль Рывер Плэйт71 483
Кемпес (38), Кемпес (105), Бертоні (115)Нанінга (82)
1982Італія Італія3:1[28][29]Германія ФРГБразілія Арналду КаэльюІспанія Мадрыд, ІспаніяСант’яга Бернабеу90 000
Росі (56), Тардэлі (69), Альтабелі (80)Брайтнер (83)
1986Аргенціна Аргенціна3:2[30][31]Германія ФРГБразілія Рамуальда Арпі ФільюМексіка Мехіка, МексікаАцтэка114 600
Браўн (23), Вальдана (56), Буручага (84)Руменігэ (74), Фёлер (81)
1990ФРГ Германія1:0[32][33]Аргенціна АргенцінаМексіка Эдгарда Кадэзаль МендэзІталія Рым, ІталіяСтадыа Алімпіка73 603
Брэмэ (85 пен.)
1994Бразілія Бразілія0:0 (3:2 пен.)[34][35]Італія ІталіяВенгрыя Сандар ПульЗлучаныя Штаты Амерыкі Пасадэна, Каліфорнія, ЗШАРоўз-Боўл94 194

1998Францыя Францыя3:0[36][37]Бразілія БразіліяМарока Саід БелкуолаФранцыя Сен-Дэні, ФранцыяСтад дэ Франс80 000
Зідан (27), Зідан (45), Пеці (90)
2002Бразілія Бразілія2:0[38][39]Германія ГерманіяІталія П’ерлуіджы КалінаЯпонія Якагама, ЯпоніяМіжнародны стадыён Якагамы69 029
Раналду (67), Раналду (79)
2006Італія Італія1:1 (5:3 пен.)[заўв 7][40][41]Францыя ФранцыяАргенціна Гарацыа ЭлізондаГерманія Берлін, ГерманіяАлімпійскі стадыён69 000
Матэрацы (19)Зідан (7 пен.)
2010Іспанія Іспанія1:0[заўв 8][42][43]Нідэрланды НідэрландыАнглія Говард УэбПаўднёва-Афрыканская Рэспубліка Яганэсбург, ПАРСокер Сіці84 490
Іньеста (116)
2014Германія Германія1:0[заўв 9][44][45]Аргенціна АргенцінаІталія Нікола РыцоліБразілія Рыа-дэ-Жанэйра, БразіліяМаракана74 738
Гёцэ (113)
2018Францыя Францыя4:2[46][47]Харватыя ХарватыяАргенціна Нестар ПітанаРасія Масква, РасіяЛужнікі78 011
Манджукіч (18 АГ), Грызман (38 пен.), Пагба (59), Мбапэ (65)Перышыч (28), Манджукіч (69)
2022Аргенціна Аргенціна 3:3 (4:2 пен.)[заўв 10]Францыя ФранцыяПольшча Шыман МарцінякКатар Лусаіл, КатарНацыянальны стадыён Лусаіл88 966
Месі (23 пен.), Дзі Марыя (36), Месі (108)Мбапэ (80 пен.), Мбапэ (81), Мбапэ (118 пен.)

Статыстыка паводле краін

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II узнагароджвае капітана зборнай Англіі Бобі Мура чэмпіёнскім кубкам, 1966 год.
Немцы Вольфганг Оверат і аўтар пераможнага голу Герд Мюлер святкуюць перамогу на чэмпіянаце, 1974 год.
Капітан зборнай Аргенціны Даніэль Пасарэла з кубкам, 1978 год.
Прэзідэнт Італіі Сандра Перціні, капітан зборнай Дзіна Дзоф, Франка Каўзіа і трэнер Вінчэнца Беарзот на шляху з Мадрыда ў Рым. На стале кубак чэмпіёнаў свету. 1982 год.
Капітан зборнай Аргенціны і найлепшы футбаліст чэмпіянату свету Дыега Марадона, 1986 год.
Міністр моладзі і спорту Італіі Джавана Меландры, прэзідэнт краіны Джорджа Напалітана, капітан зборнай Фабіа Канавара і трэнер Марчэла Ліпі пасля перамогі зборнай на чэмпіянаце, 2006 год.
Зборная Іспаніі святкуе перамогу на чэмпіянаце свету, 2010 год.
Футбалісты зборнай Германіі з чэмпіёнскім кубкам, 2014 год.
Зборная Францыі з чэмпіёнскім кубкам, 2018 год.
КамандаПФКФВыйграныя турнірыФіналы
Бразілія Бразілія5271958, 1962, 1970, 1994, 20021950, 1998
Германія Германія4481954, 1974, 1990, 20141966, 1982, 1986, 2002
Італія Італія4261934, 1938, 1982, 20061970, 1994
Аргенціна Аргенціна3361978, 1986, 20221930, 1990, 2014
Францыя Францыя2241998, 20182006, 2022
Уругвай Уругвай2021930, 1950
Англія Англія1011966
Іспанія Іспанія1012010
Нідэрланды Нідэрланды0331974, 1978, 2010
Чэхаславакія Чэхаславакія0221934, 1962
Венгрыя Венгрыя0221938, 1954
Харватыя Харватыя0112018
Швецыя Швецыя0111958

Статыстыка паводле канфедэрацый

КанфедэрацыяПерамогіФіналыУсягоКПАКФ
УЕФА12 (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 1990, 1998, 2006, 2010, 2014, 2018)17 (1934, 1938, 1954, 1958, 1962, 1966, 1970, 1974, 1978, 1982, 1986, 1994, 2002, 2006, 2010, 2018, 2022)29510
КАНМЕБОЛ10 (1930, 1950, 1958, 1962, 1970, 1978, 1986, 1994, 2002, 2022)5 (1930, 1950, 1990, 1998, 2014)1533

Аўтары галоў

У агульнай колькасці ў фіналах чэмпіянатаў свету былі забіты 83 галы, аўтарамі якіх сталі 64 футбалісты. Адзіным, хто забіў 4 мачы ў фіналах, з’яўляецца француз Кіліян Мбапэ (адзін гол у 2018 годзе і хет-трык у 2022 годзе). Чацвёра футбалістаў забілі па тры мячы ў вырашальных паядынках: бразільцы Вава і Пеле, англічанін Джэфры Херст і француз Зінедзін Зідан. Сярод іх Херст аформіў хет-трык у фінальным матчы, а іншыя гульцы забівалі ў двух фіналах. Сямёра футбалістаў забілі па два галы ў фіналах чэмпіянатаў свету: немцы Паўль Брайтнер і Гельмут Ран, італьянцы Джына Калаусі і Сільвіа Піёла, аргенцінцы Марыа Кемпес і Ліянель Месі і бразілец Раналду. Пры гэтым Брайтнер (разам з Мбапэ, Вавам, Пеле і Зіданам) з’яўляецца адным з пяці гульцоў, якія забівалі галы ў двух фіналах. Шасцёра астатніх бамбардзіраў (разам з Вавам, Пеле і Зіданам) уваходзяць у дзявятку аўтараў дубляў у фінальных матчах і (разам з Мбапэ і Херстам) у 11 футбалістаў, якія забівалі больш за адзін гол у фінальным паядынку. Сярод бамбардзіраў фінальных матчаў 10 немцаў, 10 бразільцаў, 9 італьянцаў, 9 аргенцінцаў, 6 уругвайцаў, 5 французаў, 4 венгры, 2 англічаніны, 2 харваты, 2 чэхаславакі, 2 нідэрландцы, 2 шведы і 1 іспанец. Найбольшая колькасць галоў была забіта бразільцамі (15), немцамі (12), італьянцамі і аргенцінцамі (па 11), французамі (10[заўв 11]). Харват Марыа Манджукіч у 2018 годзе стаў адзіным аўтарам аўтагола ў фіналах чэмпіянатаў свету.

ФутбалістКГЧэмпіянаты
Францыя Кіліян Мбапэ42018 (1), 2022 (3)
Бразілія Вава31958 (2), 1962 (1)
Бразілія Пеле31958 (2), 1970 (1)
Англія Джэфры Херст31966 (3)
Францыя Зінедзін Зідан31998 (2), 2006 (1)
Германія Паўль Брайтнер21974 (1), 1982 (1)
Італія Джына Калаусі21938 (2)
Італія Сільвіа Піёла21938 (2)
Германія Гельмут Ран21954 (2)
Аргенціна Марыа Кемпес21978 (2)
Бразілія Раналду22002 (2)
Аргенціна Ліянель Месі22022 (2)
Уругвай Пабла Дарада11930
Уругвай Хасэ Педра Сеа11930
Уругвай Сантас Ірыяртэ11930
Уругвай Эктар Кастра11930
Аргенціна Карлас Пеўселье11930
Аргенціна Гільерма Стабіле11930
Італія Раймунда Орсі11934
Італія Анджэла Ск’явіа11934
Чэхаславакія Антанін Пуч11934
Венгрыя Пал Ціткаш11938
Венгрыя Дзьёрдзь Шарошы11938
Уругвай Хуан Альберта Ск’яфіна11950
Уругвай Альсідэс Гіджа11950
Бразілія Фрыясу11950
Германія Макс Морлак11954
Венгрыя Ферэнц Пушкаш11954
Венгрыя Золтан Цібар11954
Бразілія Марыу Загалу11958
Швецыя Нільс Лідхальм11958
Швецыя Агнэ Сімансан11958
Бразілія Амарылду11962
Бразілія Зіту11962
Чэхаславакія Ёзэф Масапуст11962
Англія Марцін Пітэрс11966
Германія Гельмут Галер11966
Германія Вольфганг Вебер11966
Бразілія Жэрсан11970
Бразілія Жайрзінью11970
Бразілія Карлус Алберту11970
Італія Раберта Банінсенья11970
Германія Герд Мюлер11974
Нідэрланды Ёган Нескенс11974
Аргенціна Даніэль Бертоні11978
Нідэрланды Дзік Нанінга11978
Італія Паала Росі11982
Італія Марка Тардэлі11982
Італія Алесандра Альтабелі11982
Аргенціна Хасэ Луіс Браўн11986
Аргенціна Хорхэ Вальдана11986
Аргенціна Хорхэ Буручага11986
Германія Карл-Хайнц Руменігэ11986
Германія Рудзі Фёлер11986
Германія Андрэас Брэмэ11990
Францыя Эмануэль Пеці11998
Італія Марка Матэрацы12006
Іспанія Андрэс Іньеста12010
Германія Марыа Гёцэ12014
Францыя Антуан Грызман12018
Францыя Поль Пагба12018
Харватыя Марыа Манджукіч12018
Харватыя Іван Перышыч12018
Аргенціна Анхель Дзі Марыя12022

Заўвагі

  1. У адпаведнасці з афіцыйнай пазіцыяй ФІФА вынікі зборных ФРГ і Германіі аб’ядноўваюцца і лічацца разам.[3]
  2. Тэхнічна зборныя Бразіліі і Швецыі гулялі ў сваім першым фінале ў 1958 годзе, але вырашальны матч чэмпіянату свету 1950 года паміж Бразіліяй і Уругваем лічыцца за першы фінал зборнай Бразіліі.
  3. Пасля двух таймаў лік быў 1:1.
  4. На чэмпіянаце свету 1950 года адсутнічаў фінал, замест якога быў вырашальны групавы раўнд з чатырма камандамі (Уругваем, Бразіліяй, Швецыяй і Іспаніяй). Тым не менш, ФІФА лічыць матч паміж Бразіліяй і Уругваем вырашальным паядынкам чэмпіянату.
  5. Пасля двух таймаў лік быў 2:2.
  6. Пасля двух таймаў лік быў 1:1.
  7. Пасля двух таймаў лік быў 1:1, у дадатковы час галоў забіта не было.
  8. Пасля двух таймаў лік быў 0:0.
  9. Пасля двух таймаў лік быў 0:0.
  10. Пасля двух таймаў лік быў 2:2, у дадатковы час каманды забілі яшчэ па адным мячы.
  11. З улікам аўтагола, забітым Марыа Манджукічам у браму Харватыі, будзе 11

Зноскі

  1. Laws of the Game (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2015. Праверана 9 February 2009.
  2. 1 2 FIFA World Cup Finals since 1930 (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2019. Праверана 3 February 2009.
  3. All-time FIFA World Cup Ranking 1930-2010 (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 30 January 2013.
  4. World Cup Spotlight on Brazil(недаступная спасылка). CNN. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2013. Праверана 29 January 2007.
  5. "Taça da Copa do Mundo chega ao Brasil (World Cup trophy arrives in Brazil)". Globo TV. 21 April 2014. Праверана 22 April 2014. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2014. Праверана 30 лістапада 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2014. Праверана 30 лістапада 2016.
  6. 1930 FIFA World Cup Uruguay(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2016. Праверана 26 January 2009.
  7. "World Cup history – Uruguay 1930". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  8. 1934 FIFA World Cup Italy(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2018. Праверана 26 January 2009.
  9. "World Cup history – Italy 1934". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.
  10. 1938 FIFA World Cup France(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2018. Праверана 26 January 2009.
  11. "World Cup history – France 1938". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009.
  12. 1950 FIFA World Cup Brazil(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2017. Праверана 26 January 2009.
  13. "World Cup history – Brazil 1950". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  14. 1954 FIFA World Cup Switzerland(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2017. Праверана 26 January 2009.
  15. "World Cup history – Switzerland 1954". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009.
  16. 1958 FIFA World Cup Sweden(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2015. Праверана 26 January 2009.
  17. "World Cup history – Sweden 1958". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  18. 1962 FIFA World Cup Chile(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 26 January 2009.
  19. "World Cup history – Chile 1962". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  20. 1966 FIFA World Cup England(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2017. Праверана 26 January 2009.
  21. "World Cup history – England 1966". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.
  22. 1970 FIFA World Cup Mexico(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2015. Праверана 26 January 2009.
  23. "World Cup history – Mexico 1970". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  24. 1974 FIFA World Cup Germany(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2015. Праверана 26 January 2009.
  25. "World Cup history – West Germany 1974". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  26. 1978 FIFA World Cup Argentina(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2018. Праверана 26 January 2009.
  27. "World Cup history – Argentina 1978". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.
  28. 1982 FIFA World Cup Spain(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 26 January 2009.
  29. "World Cup history – Spain 1982". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  30. 1986 FIFA World Cup Mexico(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2015. Праверана 26 January 2009.
  31. "World Cup history – Mexico 1986". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  32. 1990 FIFA World Cup Italy(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 15 November 2013. Праверана 26 January 2009.
  33. "World Cup history – Italy 1990". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  34. 1994 FIFA World Cup USA(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2017. Праверана 26 January 2009.
  35. "World Cup history – USA 1994". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.
  36. 1998 FIFA World Cup France(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2015. Праверана 26 January 2009.
  37. "World Cup history – France 1998". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  38. 2002 FIFA World Cup Korea/Japan(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2018. Праверана 26 January 2009.
  39. "World Cup history – Japan & South Korea 2002". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  40. 2006 FIFA World Cup Germany(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2015. Праверана 26 January 2009.
  41. "Zidane off as Italy win World Cup". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009.
  42. 2010 FIFA World Cup South Africa(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015. Праверана 12 May 2012.
  43. "Netherlands 0–1 Spain (aet)". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). Праверана 12 May 2012.
  44. Estadio Do Maracana, Rio de Janeiro(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association) (18 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2018. Праверана 4 June 2014.
  45. McNulty, Phil (13 July 2014). "England 1–0 Argentina". BBC Sport. British Broadcasting Corporation. Праверана 19 July 2014.
  46. France beat Croatia in thrilling six-goal World Cup final. BBC Sport (15 ліпеня 2018). Праверана 15 July 2018.
  47. 2018 Fifa World Cup Russia(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association) (15 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2018. Праверана 16 ліпеня 2018.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.