Галоўная (Вялікая) «Рок-карона» (ці Гурт года) — галоўная намінацыя штогадовай беларускай рок-прэміі «Рок-каранацыя». Першае ўручэнне прэміі адбылося па выніках 1994 года, апошняе — па выніках 2011. Не адбылася цырымонія ўзнагароджання «Рок-каранацыя 2003», а ўзнагароды цырымоніі «Рок-каранацыя 2005» прысуджалі за музычныя падзеі двух гадоў — 2004 і 2005. На юбілейнай цырымоніі, якая падсумоўвала 15 год існавання прэміі, Галоўная «Рок-карона» не была ўручана.
Уладальнікамі галоўнай рок-кароны з'яўляюцца 11 беларускіх гуртоў і 1 супольны музычны праект. Тры рок-гурты атрымлівалі Вялікую «Рок-карону» двойчы ў гісторыі прэміі. Выканаўца Лявон Вольскі ўсталяваў своеасаблівы рэкорд: атрымліваў Галоўную «Рок-карону» двойчы ў складзе гурта «N.R.M.» і адзін раз у складзе гурта «Крамбамбуля».
Спіс
У табліцы ніжэй лаўрэаты размешчаны ў храналагічным парадку. Колерам пазначаны гурты, якія атрымлівалі Галоўную «Рок-карону» двойчы.
Год | Выява | Назва | Заўвагі |
---|---|---|---|
Рок-каранацыя '94 | гурт «Крама» | Рок-гурт з Баранавічаў, заснаваны ў 1991 годзе на базе гурта «Рокіс» | |
Рок-каранацыя '95 | гурт «Rouble Zone»[1] | Рок-гурт з Барысава, заснаваны Алегам «Джагерам» Мінаковым. Зараз не існуе. | |
Рок-каранацыя '96 | гурт «Ляпіс Трубяцкі» | Рок-гурт, заснаваны ў 1990 годзе. Лідарам з'яўляўся Сяргей Міхалок. Распаўся 1 верасня 2014 года. | |
Рок-каранацыя '97 | гурт «N.R.M.» | Мінскі рок-гурт, заснаваны ў 1994 годзе ўдзельнікамі рок-гурта «Мроя». Назва гурта расшыфроўваецца як «Незалежная Рэспубліка Мроя». | |
Рок-каранацыя ’98 | гурт «Neuro Dubel» | Панк-рок гурт з Смалявіч, заснаваны ў 1989 годзе. Да 2003 года выконвалі песні пераважна на рускай мове. | |
Рок-каранацыя '99 | гурт «KRIWI» | Мінскі фолк-гурт, заснаваны ў 1996 годзе. | |
Рок-каранацыя 2000 | гурт «N.R.M.» | ||
Рок-каранацыя 2001 | прадзюсар Алесь Суша | Атрымаў за беларускі супольны музычны альбом «Я нарадзіўся тут», запісаны ў 2000 годзе. | |
Рок-каранацыя 2002 | гурт «Крамбамбуля» | Мінскі гурт, які выконвае музыку ў змешаным стылі пад уплывам рока і поп-фолка. Заснаваны ў 2001 годзе Лявонам Вольскім. | |
Рок-каранацыя 2004—2005 | гурт «J:морс» | Мінскі поп-рок гурт, заснаваны ў 1999 годзе. | |
Рок-каранацыя 2006 | гурт «Rasta»[2] | Гомельскі метал-гурт. | |
Рок-каранацыя 2007 | гурт «Neuro Dubel»[3] | ||
Рок-каранацыя 2008 | гурт «Ляпіс Трубяцкі»[4] | ||
Рок-каранацыя 2009 | гурт «Без Билета»[5] | Альтэрнатыўны гурт з Вілейкі, заснаваны ў 1999 годзе. | |
Рок-каранацыя 2010 | Галоўная рок-карона не ўручалася[6] | ||
Рок-каранацыя 2011 | гурт «Pomidor/OFF»[7] | Мінскі гурт, лідарам якога з'яўляецца Аляксандр Памідораў. | |
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Сергей ТРЕФИЛОВ. «Рок-коронации» - 25 лет: лимузин для Джаггера, пол-ящика спиртного «Нейро Дюбелю» и голые музыканты N.R.M.. «Комсомолка» расспросила рок-королей 1990-х о закулисье первой альтернативной музыкальной награды страны [фото+видео] (руск.). Камсамольская праўда. Камсамольская праўда (10 студзеня 2020). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ «Рок-коронация 2006» . Ultra-music.com (26 лютага 2007). Праверана 11 красавіка 2017. (руск.)
- ↑ «Рок-Каранацыя-2007»: рыцараў ня будзе, будуць рокеры(недаступная спасылка). TUT.BY (19 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2008. Праверана 11 красавіка 2017.
- ↑ «Рок-каранацыя-2008» пройдзе ў лютым наступнага года ў змененым фармаце . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 снежня 2008). Праверана 6 красавіка 2017.
- ↑ Галоўная рок-карона, лепшы кліп і лепшы альбом 2009 году — у «Безь Білета» . Generation.by. Праверана 6 красавіка 2017.
- ↑ 15 год "Рок-Каранацыі". Летапіс цырымоніі(недаступная спасылка). UDF.BY. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2017. Праверана 6 красавіка 2017.
- ↑ Рок-каранацыя ў Маладзечне — фотарэпартаж . Наша Ніва (31 сакавіка 2012). Праверана 6 красавіка 2017.