Нацыянальныя паркі на карце Беларусі (памер кропкі прапарцыянальны плошчы тэрыторыі пад аховай)

Нацыянальныя паркі ў адпаведнасці з законам «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» з'яўляюцца асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі, абвешчанымі ў мэтах аднаўлення і (ці) захавання ўнікальных, эталонных і іншых каштоўных прыродных комплексаў і аб'ектаў, іх выкарыстання падчас прыродаахоўнай, навуковай, асветніцкай, турыстычнай, рэкрэацыйнай і аздараўленчай дзейнасці[1].

Спіс нацыянальных паркаў Беларусі

Назва Размяшчэнне Плошча, га Дата ўтварэння Краявід
1 Нацыянальны парк "Белавежская пушча" Брэсцкая і Гродзенская вобласці 85 200 1991
2 Нацыянальны парк "Нарачанскі" Мінская, Віцебская і Гродзенская вобласці 94 000 1999
3 Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" Віцебская вобласць 69 115 1995
4 Нацыянальны парк "Прыпяцкі" Гомельская вобласць 85 841 1996

Гісторыя

  • 1991 — запаведнік «Белавежская пушча» ператвораны ў нацыянальны парк.
  • 1995 — створаны нацыянальны парк «Браслаўскія азёры».
  • 1996 — Прыпяцкі запаведнік ператвораны ў нацыянальны парк «Прыпяцкі», ягоная плошча была павялічана.
  • 1999 — створаны нацыянальны парк «Нарачанскі».
  • Каля 2007 — павялічана плошча нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Глядзіце таксама

Зноскі

Літаратура

  • Нацыянальныя паркі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 532. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Афіцыйныя сайты

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.