У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Алжыры значацца 7 найменняў (на 2012 год), што складае 0,7 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год).

6 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, а 1 аб'ект (плато Тасілін-Аджэр) уключаны па змяшаных крытэрыях і прызнаны шэдэўрам чалавечага стваральнага генія (крытэрый i) і прыродным феноменам ці прасторай выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).

Акрамя гэтага, станам на 2010 год, 6 аб'ектаў на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1], у тым ліку 5 — па культурных крытэрыях і 1 аб'ект — па змяшаных.

Алжыр ратыфікаваў Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 24 чэрвеня 1974 года[2]. Першы аб'ект на тэрыторыі Алжыра быў занесены ў спіс у 1980 годзе на 4-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс

Аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны. Калі аб'екты дададзены адначасова, гэта значыць на адной сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, то аб'екты размяшчаюцца па нумарах.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1Крэпасць Аль-Кала ў старажытным горадзе Бені-Хамад
(араб. قلعة بني حمّاد)
Правінцыя Мсіла10071980102iii
2Плато Тасілін-Аджэр
(араб. طاسيلي ناجّر)
Правінцыі Ілізі і Таманрасет1982179i, iii, vii, viii
3Даліна Мзаб
(араб. وادي مزاب)
Правінцыя ГардаяX стагоддзе1982188ii, iii, v
4Старажытны горад Джэміла
(араб. جميلة)
Правінцыя СетыфI стагоддзе1982191iii, iv
5Старажытны горад Тыпаса
(араб. تيبازا)
Правінцыя ТыпасаVI стагоддзе да н.э.1982193iii, iv
6Старажытны горад Тымгад
(араб. تيمجاد)
Правінцыя Батна1001982194ii, iii, iv
7Касба (старая частка) горада Алжыр
(араб. قصبة الجزائر)
Правінцыя Алжыр9441992565ii, v

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў

Зноскі

  1. Tentative (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Алжыры. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 8 лютага 2016.
  2. The States Parties — Algeria(недаступная спасылка). unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 8 лютага 2016.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.