Спі́рты[1] — арганічныя хімічныя злучэнні, утвораныя з вуглевадароднага радыкалу і адной ці некалькіх гідраксільных груп (-OH).
У залежнасці ад колькасці гідраксільных груп вылучаюцца аднаатамныя (алкаголі), двухатамныя (гліколі), трохатамныя і шмататамныя спірты. Спірты, якія ўтрымліваюць бензольнае ядро, называюцца водарнымі (напрыклад, фенол). Ніжэйшыя спірты — вадкасці, вышэйшыя — цвёрдыя рэчывы. Спірты з’яўляюцца слабымі кіслотамі, могуць утвараць солі (алкагаляты). Вытворнымі ад спіртоў з’яўляюцца эфіры, тлушчы.
У агульным ужытку часцей за ўсё пад словам «спірт» разумеецца этанол (CH3-CH2-OH), які атрымліваецца пры браджэнні цукру і з’яўляецца асновай алкагольных напояў, таксама шырока ўжываецца ў тэхніцы ды медыцыне. У хімічнай прамысловасці выкарыстоўваюцца метанол, гліцэрын, фенол, этыленгліколь і іншыя спірты. Некаторыя шмататамныя спірты ўваходзяць у склад замяняльнікаў цукру.
Зноскі
Літаратура
- Міляшкевіч Я. Г. Спірты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 115. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).