Спявачка

Спявак (ж.р. — спявачка) — той, хто спявае, займаецца спевамі; выканаўца вакальнай музыкі: песень, рамансаў, арый, хораў і да т.п.; музыкант, выканаўца музыкі на музычным інструменце, якім з’яўляецца яго ўласны голас.

Спявак — найбольш распаўсюджаная разнавіднасць вакаліста.

Класіфікацыя паводле жанраў

Спевакі спецыялізуюцца ў вызначаным музычным жанры:

  • оперны спявак
  • камерны спявак — выконвае вакальную музыку на канцэрце, часцей за ўсё ў суправаджэнні фартэпіяна ці іншага музычнага інструмента
  • джазавы спявак
  • эстрадны спявак
  • Рэп-спявак
  • рок-спявак
  • бард
  • харыст — артыст хору, у царкве — пеўчы

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.