Спытыгнеў II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Spytihněv II. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бржэціслаў I | ||||||
Пераемнік | Ураціслаў II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1031 |
||||||
Смерць |
28 студзеня 1061 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пржэмысловічы | ||||||
Бацька | Бржэціслаў I | ||||||
Маці | Юдыт фон Швейнфурт[d] | ||||||
Жонка | Ida of Wettin[d] | ||||||
Дзеці | Svatobor[d] | ||||||
Дзейнасць | кіраўнік | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітыка[1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спытыгнеў II (чэшск.: Spytihněv II.; 1031—28 студзеня 1061) — князь Маравіі 1049—1054 і князь чэшскі з сакавіка 1055 з дынастыі Пржэмысловічаў. Старэйшы сын Бржэціслава I.
Біяграфія
Кіраванне
На каранацыі Спытыгнева II упершыню гучаў чэшскі харал Hospodine pomiluj ny.
Пасля ўзыходжання на пражскі стол Спытыгнеў адправіўся ў Рэгенсбург атрымаць пацверджанне сваіх правоў у Генрыха III, але затым выгнаў з княства ўсіх немцаў: не было зроблена выключэння нават для маці князя Юдзіф, сястры швабскага герцага Атона Белага; такая антынямецкая палітыка працягвалася да яго смерці. Тым часам ішла барацьба за інвестытуру, і Папа Рымскі Віктар II даў яму права насіць мітру і аблачэнне біскупа ў абмен на 100 марак у год.
Затым пачаўся канфлікт Спытыгнева II з братамі, мараўскімі князямі Ураціславам Оламаўцкім і Конрадам Брненскім. Спытыгнеў арыштаваў 300 мараўскіх знатных людзей, пасля чаго пазбавіў братоў права на княжацкія стальцы; Ураціслаў бег у Венгрыю (1058).
У студзені 1061 года Спытыгнеў II раптам памёр у росквіце сіл. Казьма Пражскі, які, верагодна, бачыў князя, пісаў у сваёй «Чэшскай хроніцы», што то быў муж з чорнымі, як смала, валасамі, з доўгай барадой, з вясёлым тварам і чырванню на белых, як снег, шчоках.
У часы кіравання Спытыгнева II у Празе пачалося (каля 1060) збудаванне трохнефнай раманскай базілікі Святога Віта (цяпер на яе месцы знаходзіцца гатычны сабор), якая павінна была служыць Пржэмысловічам у якасці каранацыйнага касцёла і месца пахавання.
Сям'я
Спытыгнева быў жанаты з Ідай (Хідай) з роду Ветынаў, дачкой Дытрыха, маркграфа Саксонскай усходняй маркі.
Яго сын Святабор-Фрыдрых на момант смерці бацькі знаходзіўся па-за межамі Чэхіі[2], як ізгой прэтэндаваў на прастол, але потым стаў манахам і патрыярхам Аквілеі. Паводле гіпотэзы А. У. Назарэнкі, заснаванай на генеалагічным аналізе недапушчальна блізкіх па царкоўных нормах шлюбаў у XI стагоддзі, дачка Спытыгнева была першай жонкай Святаполка Ізяславіча.
Пасля смерці Спытыгнева князем чэшскім стаў яго брат Ураціслаў пад імем Ураціслава II.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спытыгнеў II