Спушанка
Характарыстыка
Даўжыня 44 км
Басейн 228 км²
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне каля вёскі Плянты
  Каардынаты 53°37′39,40″ пн. ш. 24°43′38,40″ у. д.
Вусце Скідалька
  Месцазнаходжанне на ўсходняй ускраіне горада Скідзель
  Каардынаты 53°35′38,10″ пн. ш. 24°15′34,20″ у. д.
Ухіл ракі 1,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Скідалька  Котра  Нёман  Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раёны Шчучынскі раён, Гродзенскі раён
physical
Спушанка
Спушанка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Спуша́нка[1] — рака ў Шчучынскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Скідалька (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 44 км[2]. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца каля вёскі Плянты Шчучынскага раёна, упадае ў Скідальку на ўсходняй ускраіне горада Скідзель. Даліна ракі звілістая, трапецападобная, яе шырыня 0,6—1,8 км. Пойма да аграгарадка Дэмбрава двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах, забалочаная, парасла лугавой расліннасцю і хмызняком, ніжэй па цячэнні вузкая, адкрытая. Рэчышча звілістае (шырыня 5—7 м), на працягу 18 км каналізаванае: ад вытоку да аўтамабільнай дарогі ШчучынАстрына (18 км) і ад вёскі Маліннікі да аграгарадка Дэмбрава (4 км). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Упадае рака Прудчак (злева). Каля аграгарадка Дэмбрава на рацэ створана сажалка (плошча 6,4 га).

Зноскі

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Спушанка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 122. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.