Аграгарадок
Спорава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°25′07″ пн. ш. 25°20′34″ у. д.
Вышыня цэнтра
143 м
Насельніцтва
  • 1 359 чал. (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
Спорава на карце Беларусі ±
Спорава (Беларусь)
Спорава
Спорава (Брэсцкая вобласць)
Спорава

Спо́рава[1] (трансліт.: Sporava, руск.: Спорово) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Спораўскага сельсавета.

Геаграфія

Паселішча месціцца на паўночна-заходнім беразе Спораўскага возера, за 33 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада Бяроза, за 135 кіламетраў ад Брэста, за 8 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.

Гісторыя

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 1017 чалавек у 226 дварах[2]. У 1941—1944 гадах гітлераўцамі было спалена 224 дамы, забіта 4 чалавекі[2].

У 1940—1988 гадах цэнтр Здзітаўскага сельсавета.

Насельніцтва

  • 1359 жыхароў, 440 двароў (2001)[3]

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа
  • Палац культуры
  • Амбулаторыя
  • Аптэка
  • Аддзяленне сувязі

Славутасці

Каля вёскі 2 стаянкі эпохі неаліту.

Свята-Ануфрыеўская царква — мураваны праваслаўны храм, асвечаны ў 2013 годзе.

Нематэрыяльная спадчына

20 сакавіка 2023 года традыцыйнаму роспісу на шкле ў горадзе Бярозе, аграгарадку Спораве, аграгарадку Стрыгінь Бярозаўскага раёна і горадзе Пружаны, вёсцы Слабудка, вёсцы Новыя Засімавічы Пружанскага раёна быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі[4].

Спораўская полька — парна-гуртавы побытавы танец, які практыкуецца па сёння.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Спо́раў, м.
  2. 1 2 Спорово // База данных «Белорусские деревни, сожженные в годы Великой Отечественной войны» (руск.)
  3. БелЭн 2002.
  4. Традыцыйны роспіс па шкле і ткацтва «кажушком» атрымалі статус гісторыка-культурных каштоўнасцей. heritage.gov.by (3 красавіка 2023).

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.