Спектакль (фр.: spectacle, ад лац.: spectaculum — відовішча) — твор сцэнічнага мастацтва, які ствараецца тэатральным калектывам, у сучасным тэатры ўзначальваецца рэжысёрам-пастаноўшчыкам. У спектаклі аб’ядноўваюцца мастацтва драматурга, рэжысёра, акцёраў, мастака, кампазітара і інш. Ідэйная і творчая задума спектакля вызначаюцца зместам п’есы, асаблівасцямі трупы, духоўнымі і эстэтычнымі запатрабаваннямі гледача.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.