Спартак
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 4 чэрвеня 1924
Размяшчэнне Гомель, вул. Савецкая, д. 63
Ключавыя постаці Алеся Самсонава, Алег Кот
Галіна Харчовая прамысловасць
Прадукцыя Вафлі, карамель, печыва, торты, цукеркі, шакалад
Абарот 236 414 млн. рублёў (2010; 78 970 тыс. $)
Аперацыйны прыбытак 28 642 руб. (2010; 9 567 тыс. $)
Чысты прыбытак 21 956 млн руб (2010; 7 334 тыс $)
Дэвіз Слодычы для радасці
Матчына кампанія «Белдзяржхарчпрам» (Мінск)
Сайт www.spartak.by

«Спартак» — кандытарская фабрыка ў Гомелі, заснаваная ў 1924 годзе пад назвай «Прасвет». З 8 лістапада 1931 г. мае сучасную назву. У 1994 г. прадпрыемства акцыянавалі. У 1998 г. стала сумесным. 39,9 % паёў праз амерыканскае прадпрыемства «Дабл Стар Інтэрнэшнл» (Нью-Ёрк) валодае Марат Новікаў (нар. Мінск). СП мае крамы ў кожным абласным цэнтры Беларусі і прадстаўніцтвы ў ЗША (Нью-Ёрк) і Расіі (Масква). У 2006 г. з'яўлялася найбуйнейшым вытворцам кандытарскіх вырабаў у Беларусі[1].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.