Спароўванне, спарава́нне — у заалогіі злучэнне дзвюх асобін («капуляцыя») у палавым акце, якое служыць узнаўленню.
Пры спараванні сперма адной асобіны пранікае ўнутр іншай, дзе апладняе адну ці некалькі яйцаклетак. Апладненне яйцаклетак, якое адбываецца па-за арганізмам асобіны і без блізкага цялеснага кантакту, як гэта сустракаецца, напрыклад, у рыб, не трапляе пад вызначэнне спаравання. Спароўванне можа адбывацца як паміж асобінамі процілеглага полу, так і паміж гермафрадытамі.
Спароўванне з'яўляецца следствам інстынкту, сексуальнай цягі і адпаведных раздражняльнікаў, такіх як вылучэнне палавых сакрэтаў, шлюбны танец ці напуханне палавых органаў самак.
Спараванне сельскагаспадарчых жывёл і жывёл-кампаньёнаў можна называць «злучка».
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.