Спалох — гэта рэфлекторная рэакцыя на магчымую небяспеку. У склад рэакцыі звычайна ўваходзіць уздрыгванне, пашырэнне зрэнак, застыванне цела, радзей бывае мочаспусканне, дэфекацыя, адчуванне холаду. Паводле З. Фрэйда спалох падкрэслівае дзеянне небяспекі, калі не было гатовасці да страху[1].
Спалох і пачуццё страху
Спалох часта блытаюць з пачуццём страху. Але спалох гэта не эмоцыя і не пачуццё, ён можа суправаджацца пачуццём страху, аднак гэта не з'яўляецца абавязковым. Акрамя страху, спалох можа выклікаць і іншыя эмоцыі: паніку, сабранасць, агрэсію. Гэта залежыць ад выпрацаванай звычкі.
Сіла спалоху
На сілу спалоху ўплываюць некалькі фактараў:
- нечаканасць таго, што адбылося (чым нечаканей уздзеянне, тым мацнейшы спалох);
- папярэдні негатыўны досвед (калі з дзеяннем, што выклікае спалох, звязана непрыемны ўспамін, спалох будзе мацнейшы);
- бягучы эмацыйны фон (калі чалавек выпрабоўвае напружанне або хваляванне, спалох будзе мацнейшы);
- шматразовасць дзеяння з магчымасцю пераканацца, што спалох не прыводзіць да небяспечных наступстваў (пры шматразовым паўторы бяспечнай раптоўнай сітуацыі адбываецца прывыканне і сіла спалоху памяншаецца).
Эвалюцыя спалоху
Спалох - адна з найстаражытнейшых рэакцый жывёл. У дзікай прыродзе ён патрэбен для таго, каб засцерагаць сябе ад небяспекі. Чым больш развіваліся віды, тым складаней станавілася рэакцыя спалоху.
У сысуноў вылучаюць 4 стадыі[2]:
- Уцячы.
- Біцца (калі ўцячы не атрымаецца).
- Змярцвець (калі праціўнік відавочна мацнейшы).
- Знепрытомнець (калі змярцвенне не дапамагло).
Зноскі
- ↑ Словарь практического психолога. — М.: АСТ, Харвест. С. Ю. Головин. 1998.
- ↑ http://www.psychologos.ru/articles/view/ispug
Літаратура
- Словарь психиатрических терминов. В. М. Блейхер, И. В. Крук
- http://bigmeden.ru/article/%D0%98%D1%81%D0%BF%D1%83%D0%B3