«Спадчына» | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
Спадчына альтэрн.: Спадчына |
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Беларускі фонд культуры |
Краіна | Беларусь |
Заснавана | 1989 |
Спыненне публікацый | 2011 |
Тэматыка | Культурна-гістарычны часопіс |
Мова | Беларуская |
Перыядычнасць | 6 разоў на год |
Аб’ём | ад 100 да 200 старонак |
Галоўны офіс | |
Тыраж | 1–15 тыс. асобнікаў (у розныя гады) |
ISSN | 0236-1019 |
«Спа́дчына» — ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс. Выдаваўся ў 1989—2011 гадах ў Мінску на беларускай мове.
Гісторыя
Заснаваны ў 1989 годзе Беларускім фондам культуры пасля рэарганізацыі бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі».
З 1991 да 2003 года выходзіў раз у 2 месяцы. Пасля пачаў выдавацца вельмі нерэгулярна[1]. У 2004, 2005, 2007 і 2009 гадах не выйшла ніводнага нумара часопіса. У 2006 годзе — два нумара, у 2008 — адзін, у 2010 — адзін, у 2011 — два. Нумары за 2010 і 2011 гады з’яўляліся спецвыпускамі.
Усяго за 1989—2011 гады выйшла 161 нумар. Спыніў сваё існаванне.
Змест
Асвятляў праблемы беларускай гістарычнай і культурнай спадчыны ў еўрапейскім кантэксце. Публікававаў артыкулы і архіўныя матэрыялы па гісторыі Беларусі, філасофскай думцы, гісторыі мастацтва і рэлігіі, культурнай спадчыне нацыянальных меншасцей Беларусі, гісторыі замежных краін, аб жыцці і дзейнасці беларускай дыяспары. На старонках часопіса змяшчаліся пераклады і перадрукі айчынай і замежнай гістарыяграфічнай і літаратурнай спадчыны. Прыклады публікацый:
- В.Фадзеева. Сімволіка ручніка. № 2,1990
- А.Калубовіч. «Айцы» БССР і іхны лёс. № 3-4,1990
- Пратакол з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску, 25-27.ІІІ.1917. № 4,1990
- Вярнуць нацыянальныя скарбы. Круглы стол. № 1,1991
- А.Цвікевіч. «Западно-руссизм». № 2, 1991-№ 3, 1992
- М.Гусоўскі. Песня пра зубра, пераклад У.Шатона. № 2,1991
- П.Лойка. Незалежнасць пасля Любліна, або магнацка-шляхецкая беларусізацыя. № 5,1991
- Э.Навагонскі. Воднымі шляхамі продкаў. № 6,1991
- А.Волян. Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці (1608 г.). № 6,1991-№ 1,1992
- Я.Адляніцкі. Бітва на Басі. № 2,1992
- А.Хадыка. Старабеларуская шляхецкая мода. № 3,1992
- А.Гужалоўскі. Як рабавалі беларускія музеі. № 5,1992
Галоўныя рэдактары
- Іван Чыгрынаў (1989—1996)
- Вячаслаў Ракіцкі (1997—1999)
- Захар Шыбека (2001—2002)
- Аляксей Хадыка (?—2011)
Зноскі
Літаратура
- «Спадчына» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 94. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ляхоўскі, У. «Спа́дчына» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 389. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.