Соўкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Крывасмокавая металавідка (Diachrysia zosimi) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падсямействы: | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
- Не блытаць з жывёламі Начніцы
Со́ўкі[1], або начніцы[1] (Noctuidae) — найбольш буйное сямейства лускакрылых. У сусветнай фаўне налічваецца каля 1089 родаў і 11 772 віды (а з улікам 24 тыс. відаў з вылучанага ў асобнае сямейства Erebidae — звыш 35 000 відаў).
Апісанне
Размах крылаў 1—11 см. Цела масіўнае, шчыльна ўкрытае валаскамі. Агульная афарбоўка цёмная, пярэднія крылы вузкія з характэрным малюнкам (3 плямы), заднія белаватыя ці шараватыя, цямнейшыя па вонкавым краі. У совак добра развіта мімікрыя (колер і малюнак крылаў адпавядаюць колеру паверхні, на якой яны сядзяць).
Пашырэнне
Пашыраны паўсюдна. На тэрыторыі Беларусі каля 300 відаў. Шкоднікі культурных раслін: азімая соўка, клічная, выдатная, гарохавая, агародная, капусная, лугавая, хваёвая, соўка-гама, соўка-коска, зерневая, баваўняная і інш.
Асаблівасці біялогіі
Начныя жывёлы. Матылі лятаюць пераважна на змярканні і ноччу, жывяцца нектарам кветак, сокам раслін. Днём находзяцца ў стане спакою, складваюць крылы стрэхападобна так, што заднія крылы не бачны.
Паводле спосабу жыцця, асаблівасцей кармлення і шкаданоснасці вусеняў адрозніваюць совак падгрызаючых (вусені жывуць у паверхневым слоі глебы, падгрызаюць расліны каля каранёвай шыйкі) і лісцегрызучых (вусені жывуць на раслінах, кормяцца надземнымі часткамі раслін).
Вельмі пладавітыя. Вусені шаравата-бурыя, карычневыя або зялёныя з прадаўгаватымі палоскамі, пераважна голыя. Кукалка жаўтавата-бурая, карычневая, без кокана, звычайна ў глебе.
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 БелЭн 2002.
Літаратура
- Анфінагенава В. Г. Соўкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Соўкі, начніцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 90. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).