Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015

Поўнае зацьменне ў Лонгйіры, правінцыя Шпіцберген.
Карта
Класіфікацыя
Тып Поўнае
Сарас 120
Гама 0.9454
Велічыня 1.0445
Максімум зацьмення
Працягласць 167 с. (2 хв. 47 с.)
Каардынаты 64°24′ пн. ш. 6°36′ з. д.
Шырыня ценю 463 км
Час (UTC)
Найбольшая фаза 9:46:47
Спасылкі
Каталог # (SE5000) 9541

Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015 года — поўнае сонечнае зацьменне 120 сараса[1]. Паласа поўнага зацьмення праходзіла праз паўночную частку Атлантычнага акіяна (Фарэрскія астравы, Нарвежскае мора). У Беларусі фаза зацьмення складала ад 0,63 у Брагіне да 0,73 у Браславе, у Мінску — 0,7. Такім чынам, гэта першае добра бачнае з тэрыторыі Беларусі зацьменне ў ХХІ стагоддзі.

Зацьменне мела велічыню 1,0445 і дасягнула свайго максімуму ў 09:46:47 UTC у пункце з каардынатамі 64° пн. ш. 7° з. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 2 хв. 47 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 463 км[1].

Зацьменне 20 сакавіка 2015 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2015 годзе і 31-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 23 кастрычніка 2014 года, наступнае — 13 верасня 2015 года[1].

Мадэляванне

Галерэя

Выгляд у Берліне, 10:28


Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Catalog of Solar Eclipses: 2001 to 2100 (англ.). НАСА. Праверана 27 кастрычніка 2018.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.