Сонечнае зацьменне 14 кастрычніка 2023

Кольцападобнае сонечнае зацьменне ў штаце Нью-Мексіка, ЗША.
Карта
Класіфікацыя
Тып Кольцападобнае
Сарас 134
Гама 0.3753
Велічыня 0.952
Максімум зацьмення
Працягласць 317 с. (5 хв. 17 с.)
Каардынаты 11°24′ пн. ш. 83°06′ з. д.
Шырыня ценю 187 км
Час (UTC)
Найбольшая фаза 18:00:41
Спасылкі
Каталог # (SE5000) 9560

Сонечнае зацьменне 14 кастрычніка 2023 года — кольцападобнае сонечнае зацьменне 134 сараса[1]. Назіралася ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.

Зацьменне мела велічыню 0,9520 і дасягнула свайго максімуму ў 18:00:41 UTC у пункце з каардынатамі 11°24′ пн. ш. 83°06′ з. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 5 хв. 17 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 187 км[1].

Зацьменне 14 кастрычніка 2023 года стала 2-м сонечным зацьменнем у 2023 годзе і 50-м у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 20 красавіка 2023 года, наступнае — 8 красавіка 2024 года[1].

Геаграфія зацьмення

Асноўныя населеныя пункты, дзе можна было назіраць поўнае зацьменне[2]:

Населены пунктЧас UTCПрацягласць
Злучаныя Штаты Амерыкі Юджын 16:18:553 хв 55 с
Злучаныя Штаты Амерыкі Альбукерке 16:36:592 хв 56 с
Злучаныя Штаты Амерыкі Адэса 16:45:384 хв 49 с
Злучаныя Штаты Амерыкі Мідленд 16:45:524 хв 53 с
Злучаныя Штаты Амерыкі Сан-Антоніа 16:54:184 хв 21 с
Мексіка Сан-Франсіска-дэ-Кампечэ 17:24:424 хв 35 с
Мексіка Чэтумаль 17:31:594 хв 21 с
Беліз Беліз 17:34:235 хв 11 с
Гандурас Ла-Сейба 17:41:095 хв 12 с
Гандурас Катакамас 17:45:115 хв 13 с
Коста-Рыка Лімон 18:03:041 хв 18 с
Панама Санцьяга-дэ-Верагуас 18:12:164 хв 11 с
Калумбія Калі 18:33:333 хв 40 с
Калумбія Нейва 18:37:295 хв 5 с
Бразілія Арагуаіна 19:39:084 хв 9 с
Бразілія Жуазейру-ду-Норці 19:45:083 хв 53 с
Бразілія Натал 19:45:433 хв 37 с
Бразілія Кампіна-Грандзі 19:46:293 хв 1 с

Звязаныя зацьменні

 Папярэдняе   Паслядоўнасць   Наступнае 
5 мая 2023 годаЗацьменні28 кастрычніка 2023 года
20 красавіка 2023 годаСонечныя зацьменні8 красавіка 2024 года
10 чэрвеня 2021 годаКольцападобныя сонечныя зацьменні2 кастрычніка 2024 года
3 кастрычніка 2005 годаСонечныя зацьменні 134 сараса25 кастрычніка 2041 года

Галерэя

ЗША

Іншыя краіны

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Catalog of Solar Eclipses: 2001 to 2100 (англ.). НАСА. Праверана 2 лістапада 2022.
  2. Annular Solar Eclipse on October 14, 2023 — Great American Eclipse (Annular Solar Eclipse) (англ.). timeanddate.com. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2023. Праверана 28 ліпеня 2023.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.