Солід
Краіна Рымская імперыя
Маса
Метал золата
Аверс
Аверс
Рэверс
Реверс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Со́лід[1] (ад лац.: Solidus — цвёрды, трывалы, масіўны) — рымская залатая манета, выпушчаная ў 309 годзе н.э. імператарам Канстанцінам. Важыла 1/72 рымскага фунта (4,55 г). Яна замяніла ў якасці асноўнай залатой манеты аўрэўс. У 314 годзе ўведзена ў заходняй частцы Рымскай імперыі, а ў 324 годзе — на ўсёй тэрыторыі імперыі. Доўгі час заставалася асноўнай манетай і грашова-разліковай адзінкай Рымскай імперыі, затым Візантыі. Грэчаская назва візантыйскага соліда — «намізма», у Еўропе яго часцей называлі «безант» або «бізанцін».

Акрамя соліда, чаканіліся таксама залатыя манеты ў 1/2 соліда («семіс») і 1/3 соліда («трыенс», вага 1,52 г; ў Візантыі больш вядомая як «трэміс»).

Зноскі

Літаратура

  • Солід // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 79. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Со́лід // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 679. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.