Сноўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Нясвіжскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сноў |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Старшыня сельсавета | Карпей Галіна Іосіфаўна |
Насельніцтва (2019) | 5 089 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Сно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сноў.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пагарэлецкага сельсавета[1], 12 жніўня 1970 года — частка скасаванага Лысіцкага сельсавета (вёска Галаўцы)[2]. У 1977 годзе ў складзе сельсавета ўтвораны пасёлак Церасполле[3]. 26 верасня 1983 года ў склад Гарадзейскага сельсавета перададзена вёска Галаўцы[4]. 24 жніўня 2005 года ў склад сельсавета перададзеныя вёскі Клепачы і Панюцічы Ліпскага сельсавета[5]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грыцкевіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Грыцкевічы, Грыцы, Мацылёўшчына, Нялепава, Супрунавічы)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 4315 чалавек[7], з іх 88,9 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 2,9 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 5089 чалавек[9].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 лютага 1977 г. № 1046-IX Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Сноўскага сельсавета Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 7 (1525).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 верасня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 32 (1766).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 24 августа 2005 г. № 146 Об изменении границ Липского и Сновского сельсоветов Несвижского района Архівавана 6 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.