Смілавіцкі тракт — вуліца Заводскага раёна Мінска. Названа ў 2013 годзе па сваім кірунку на гарадскі пасёлак Смілавічы, куды вуліца вядзе з Мінска. Пачынаецца як працяг Партызанскага праспекта, пасля яго перакрыжавання з вуліцай Сяліцкага, і адтуль цягнецца 3,8 км да павароту на спартыўны комплекс Стайкі[1]. Значная частка тракту знаходзіцца за межамі Мінска.
Цікавыя факты
- Лясныя могілкі адносяцца да Смілавіцкага тракту (№ 29), а будынкі ва ўрочышчы Благаўшчына, далей ад Мінска, да Партызанскага праспекта (№ 195-207[2]).
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.