Вёска
Смуга
± |
Сму́га[1] (трансліт.: Smuha, руск.: Смуга) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўнач ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Кавярдзякі, які належаў пану Ф. Ягміну. У 1870 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады. У 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін, ветраны млын. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся аднайменны пасёлак (1 двор, 6 жыхароў, кузня).
У 1905 годзе вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 15 вяскоўцаў. У 1940—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета, да 8 верасня 1959 года — у склад Цюхініцкага сельсавета[2]. У 1976 годзе да вёскі далучана вёска Стоўпы[3].
Насельніцтва
- 251 сялянская душа (1858)
- 428 жыхароў (1897)
- 586 жыхароў (1905)
- 19 двароў, 91 жыхар (1921)
- 256 жыхароў (1959)
- 211 жыхароў (1970)
- 44 гаспадаркі, 98 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх