Парафілетычная група жывёл | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Назва | |||||
Смоўж | |||||
Статус назвы | |||||
не вызначаны | |||||
Бацькоўскі таксон | |||||
Клас Бруханогія (Gastropoda) | |||||
Прадстаўнікі | |||||
|
|||||
|
Смоўж — агульнаўжывальная назва бруханогіх малюскаў, якія на працягу эвалюцыйнага развіцця зведалі рэдукцыю ці поўную страту ракавіны[1]. Смаўжы супрацьпастаўляюцца бруханогім з добра развітой ракавінай (слімакам). Форма смаўжа незалежна ўзнікла ў некалькіх групах водных і наземных бруханогіх малюскаў, таму сукупнасць усіх відаў разглядаюць не як таксон, а як экалагічную форму. Часам смаўжоў, якія захавалі рудыментарную ракавіну, называюць паўсмаўжамі (англ.: semislug).
Мяркуюць, што рэдукцыя і далейшая страта ракавіны мела экалагічныя прадпасылкі і адбывалася, напрыклад, пры пераходзе да пражывання ў густых зарасніках водных раслін ці лясным подсціле. Згодна з іншай гіпотэзай, прычынай стаў дэфіцыт неабходнага для пабудовы ракавіны кальцыю ў рэгіёнах, дзе фарміраваліся групы, у якіх узнікла форма смаўжа. Важным наступствам слабага развіцця ці адсутнасцi ракавіны аказваецца няздольнасць ізалявацца ад навакольнага асяроддзя пры нападзе драпежніка або наступленні неспрыяльных (напрыклад, засушлівых) умоў.
Некаторыя наземныя смаўжы — шкоднікі, здольныя зрабіць сур’ёзную псоту сельскай гаспадарцы.
Зноскі
- ↑ Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9
Літаратура
- Вялікі энцыклапедычны слоўнік «Біялогія» / пад рэд. М. З. Гілярова. М.: Вялікая Расійская энцыклапедыя, 1998.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Смоўж