Горад
Смедарава
сербск.: Смедерево/Smederevo
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Падунайская акруга
Абшчына
Смедарава
Каардынаты
44°39′48″ пн. ш. 20°55′44″ у. д.
Кіраўнік
Прэдраг Умічавіч (на сакавік 2009)
Заснаваны
1430
Плошча
  • 484 км²
Вышыня цэнтра
72 м
Тып клімату
Умераны кантынентальны клімат
Насельніцтва
77 808 чалавек (2002)
Агламерацыя
109 809 чалавек
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
праваслаўе
Часавы пояс
Тэлефонны код
+381 26
Паштовыя індэксы
11300
Аўтамабільны код
SD
Афіцыйны сайт
smederevo.org.rs (серб.)
Смедарава на карце Сербіі
Смедарава (Сербія)
Смедарава

Сме́дарава (сербск.: Смедерево) — горад у Сербіі, размешчаны пры зліцці Маравы і Дуная, за 50 км ад Бялграда. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі Падунаўе і абшчыны Смедарава.

Гісторыя

Смедараўская крэпасць, краявід на Дунай са сцен крэпасці.

У Сярэднявеччы горад быў сталіцай і самым буйным горадам Сербіі. Смедараўская крэпасць, пабудаваная ў XV стагоддзі, у наш час з'яўляецца адной з галоўных славутасцей горада.

У 1458 годзе горад быў цалкам захоплены Асманскай імперыяй і ў 1459 годзе ператвораны ў Санджак Смедарава.

У 1805 годзе падчас Першага сербскага паўстання Карагеоргій прыняў капітуляцыю ў турэцкага каменданта, але ў 1813 годзе паўстанне было падушана.

5 чэрвеня 1941 года выбух нямецкіх боепрыпасаў панёс жыцці каля 3000 чалавек і амаль цалкам разбурыў горад. Была моцна пашкоджана крэпасць.

Насельніцтва

Этнічны склад насельніцтва горада Смедарава (2002)

Колькасць насельніцтва 77 808 чал. (перапіс 2002).

Этнічны склад насельніцтва горада: тут пражывае 58,2 тыс. сербаў (93 %), 1,6 тыс. цыган (3 %) і 0,5 тыс. чарнагорцаў (1 %)

Эканоміка

Смедарава — адзін з галоўных прамысловых цэнтраў Сербіі. Тут знаходзіцца найбуйнейшы сталеплавільны завод краіны SARTID. Таксама прадстаўлена вытворчасць будаўнічых машын і іншыя галіны машынабудавання. Развіта харчовая прамысловасць, перш за ўсё вінаробная і мукамольная.

Смедарава — буйны прамысловы порт на Дунаі.

Спорт

У горадзе існуе футбольны клуб «Смедарава».

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.