Смаляны́ ка́мень[1], пехштэйн[1] — разнавіднасць вулканічнага шкла.

Гідратаванае вулканічнае шкло кіслотнага (радзей асноўнага) складу[2], якое валодае характэрным смаляным бляскам. Адрозніваюць ліпарытавыя, трахітавыя, дыябазавыя і фаналітавыя. Змяшчае 4—10 % па масе структурнай вады, а таксама крышталічныя ўключэнні — мікраліты і ўкрапленні (кварц, палявы шпат, плагіяклаз, біятыт, амфіболы)[2]. Колер чорны, чырванаваты, светла-зялёны. Шчыльнасць 2400—2500 кг/м³. Пры награванні да высокіх тэмператур вылучае газы. Папярэдне часткова абязводжаны смаляны камень пры хуткім награванні да 1100—1150 °C успушваецца і ператвараецца ў пузырчастае шкло, падобнае да перліту[2].

Скала з пехштэйну на востраве ў Шатландыі

Выкарыстоўваецца разам з перлітам у вытворчасці ўспушанага перліту і разам з цэалітамі для атрымання гідраўлічных дабавак у цэмент[2].

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн 2002.
  2. 1 2 3 4 Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура

  • Смаляны камень, пехштэйн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 49. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Смоляной камень // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Hаседкин В. В. Пехштейн // Горная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под редакцией Е. А. Козловского. 1984—1991. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.