Смаленскія ўніяцкія архіепіскапы — епіскапы уніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага ў часы існавання Рэчы Паспалітай, кіраўнікі Смаленскай уніяцкай архіепархіі.
Смаленскімі ўніяцкімі архіепіскапамі былі:
- Лявон Крэўза-Ржавускі (1625 — 1639)
- Андрэй Квасінскі-Злоты (1640 — 1654)
- Варлаам Казінскі (намінаваны 1654 — 21.4.1666)
- Міхал Пашкоўскі (намінаваны 1666/1668 — 1670)
- Мітрафан Друцкі-Сакалінскі (князь Мікалай Мітрафан Друцкі-Сакалінскі, намінаваны 1670 — 1690)
- Юрый Малеўскі (1690 — 1695)
- Юзаф Гутаровіч (Іасафат?, 1698 — 1702)
- Гедэон Шумлянскі (1702 — 1706)
- Міхал Антоній Гратус-Тарноўскі (1711 — 18.2.1718)
- Лаўрэнцій Друцкі-Сакалінскі (князь Лявон Лаўрэнцій Друцкі-Сакалінскі, 1719 — 15.5.1727)
Літаратура
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.