Смага — фізіялагічнае адчуванне, якое адносіцца да разраду агульных пачуццяў і служыць сігналам таго, што арганізм мае патрэбу ў вадзе.
Сімптомы
Збядненне цела вадой вядзе да адчування гарачыні і сухасці ў глотцы, распаўсюджваецца на ўвесь рот і вусны. Рот, язык, вусны робяцца сухімі. Слізістая абалонка іх чарсцвее, робіцца шурпатай, можа нават трэскацца; сліна робіцца густой, клейкай, язык рухаецца з цяжкасцю і ён ліпне да нёба. Далей да паказаных з'яў далучаюцца непрыемнае пачуццё сцягвання глоткі і спякота ў сферы паражніны рота і вуснаў, а пасля да гэтых мясцовых з'яў далучаюцца пачашчаны пульс і дыханне, агульны ліхаманкавы ўзбуджаны стан з неспакоем і трызненнем і сухой гарачай скурай.
Гл. таксама
Літаратура
- Леанцюк А. С. Сма́га // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 38—39. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.