Слівавіца — алкагольны напой, выраблены на аснове перакіслага слівавага соку, мацунак — 45 %. Распаўсюджаны напой сярод народаў балканскіх краін і адносіцца да класа брэндзі. Слівавіца лічыцца нацыянальным напоем Балгарыі, Сербіі, Босніі і Герцагавіны і Харватыі.
Ужываюць слівавіцу ў якасці аперытыва ў чыстым выглядзе. Змешванне з іншымі напоямі прыводзіць да ўтварэння непрыемнага металічнага прысмаку.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.