Слушкі

Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае

Слушкі, Служкі — шляхецкі род гербу «Астоя» ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Паходжанне

Пачынальнік роду — Ян (Іван), які жыў у XV ст. Падчас узяцця князем Свідрыгайлам Кіева (каля 14011404) яго бацькі, імаверна, загінулі, а самога Яна вывезлі ў Каралеўства Польскае, дзе ахрысцілі паводле каталіцкага абраду. Ягоным апекуном быў польскі ўраднік Я. Шчакацінскі. Магчыма, праз выкананне службы атрымаў мянушку Служка, якая зрабілася прозвішчам. Каля 1429 ён атрымаў пасаду бургграфа Ольштына, а ў 1436 — польскую набілітацыю ад Уладзіслава III з гербам «Волга» (у далейшым прадстаўнікі роду карысталіся гербам «Астоя»). Памёр па 1472, меў 2 дочак і, імаверна, сына Амяльяна, які вярнуў спадчынныя маёнткі на Літве, у тым ліку Новы Двор каля Менска. Амяльян меў сыноў Рыгора і Івана. Рыгор (? — па 1517) быў дваранінам гаспадарскім, намеснікам цырынскім. Імаверна, гэта ён згадваецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1528) як Слушка Амельяновіч, які выстаўляў 14 коннікаў з двара гаспадарскага Менскага. Ад яго пайшоў далейшы род Слушкаў, ад Івана Амельяновіча — род Цяпінскіх[1].

Найбольш вядомыя прадстаўнікі

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.