Слуцкая епархія | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | Беларусь |
Мітраполія | Мінская |
Епархіяльны цэнтр | Слуцк |
Заснавана |
23 лютага 1912 (як вікарыяцтва) 23 кастрычніка 2014 (як епархія) |
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній (Даронін) (з 3 студзеня 2015) |
Кафедральны храм | Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор у Слуцку |
Другі кафедральны храм | Свята-Раства-Багародзіцкі кафедральны сабор у Салігорску |
Статыстыка | |
Благачынняў | 7 |
Прыходаў | 96 |
Храмаў | 88 |
Манастыроў | 1 |
Святароў | 68 |
Сайт | sluck-eparchiya.by (бел.) |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Слуцкая епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, якая аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёнаў Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі[1].
Гісторыя
У 1678—1690 гады згадваецца ў Слуцку беглы мітрапаліт грэвенскі Макарый (Лінгардыс), паводле М. М. Дурнаво «кіраўнік духоўнымі справамі б. епархій: Тураўскай, Луцкай і Уладзіміра-Валынскай». Аднак з-за таго, што царкоўна-юрысдыкцыйная прыналежнасць уладыкі няясная і дакладнага храналагічнага месца ні ў адной з пералічаных епархій для яго не знаходзіцца, можна меркаваць, што гэта быў адзін са шматлікіх усходніх іерархаў свайго часу, які ўцёк у рускія землі «на кармленне».
Указам імператрыцы Кацярыны II ад 27 сакавіка 1785 года Слуцк стаў кафедрай для напаўсамастойнай Пераяслаўскай епархіі для кіравання праваслаўнымі прыходамі ў межах Царства Польскага. Архірэйская рэзідэнцыя зацвердзілася ў слуцкім Троіцкам манастыры. 13 красавіка 1793 года, пасля далучэння земляў былой Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі, замест гэтай кафедры была заснавана Мінская епархія, але яе цэнтр на заставаўся ў Слуцку да 1799 года.
Епархія, названая ўласна Слуцкай, была створана ў 1910 годзе, як вікарыяцтва Мінскай епархіі. Кафедра вікарыя знаходзілася ў слуцкім Троіцкім манастыры. Была скасавана ў 1933 годзе, аднак на кароткі тэрмін адраджалася ў 1941—1942 гадах.
22 верасня 2014 года Сінод Беларускага экзархата прыняў рашэнне стварыць на тэрыторыі Мінскай вобласці некалькі епархій, у тым ліку Слуцкую[2]. 23 кастрычніка 2014 года рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ўтворана самастойная Слуцкая епархія[1].
Епіскапы
- Слуцкае вікарыяцтва (Мінскай епархіі)
- Іаан (Помер) (11 сакавіка 1912 — 4 красавіка 1913)
- Феафілакт (Кляменцьеў) (4 красавіка 1913 — 17 лістапада 1917)
- Мелхіседэк (Паеўскі) (26 чэрвеня 1919 — восень 1921)
- Уладзімір (Кірылаў) (восень 1921-1922)
- Мікалай (Шамяціла) (сакавік 1923—1933)
- Філафей (Нарко) (23 лістапада 1941—1942)
- Слуцкая епархія
- Антоній (Даронін) (з 3 студзеня 2015)
Благачынныя акругі
- Клецкае благачынне — 16 прыходаў.
- Капыльскае благачынне — 17 прыходаў.
- Любанскае благачынне — 11 прыходаў.
- Нясвіжскае благачынне — 15 прыходаў.
- Слуцкае благачынне — 17 прыходаў.
- Салігорскае благачынне — 13 прыходаў.
- Старадарожскае благачынне — 7 прыходаў.
Манастыры
Зноскі
- 1 2 Часопісы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 года . // Патрыярхія.Ru (23 кастрычніка 2014).
- ↑ Журналы заседания Синода Белорусского экзархата от 22 сентября 2014 года (руск.). — Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы, 23 кастрычніка 2014.
Спасылкі
- Слуцкая епархія // Адкрытая праваслаўная энцыклапедыя «Дрэва»