Славутасць | |
Слуцкая брама | |
---|---|
![]() Слуцкая брама | |
53°13′04,67″ пн. ш. 26°41′07,71″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Нясвіж |
Тып будынка | Брама |
Архітэктурны стыль | Барока |
Дата пабудовы | XVI стагоддзе |
Асноўныя даты | |
1760 — перабудавана |
|
Рэліквіі і святыні | абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі з дзіцем Ісусам (страчаны) |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
![]() |
|
![]() |
Слу́цкая бра́ма — помнік архітэктуры 16 ст. у Нясвіжы, стаіць на дарозе, што злучае Нясвіж са Слуцкам.
Гісторыя
![](../I/%D0%9D%D1%8F%D1%81%D0%B2%D1%96%D0%B6._%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0._%D0%92%D1%8B%D0%B3%D0%BB%D1%8F%D0%B4_%D0%B7%D0%B1%D0%BE%D0%BA%D1%83.jpg.webp)
Стаяла ў абарончым гарадскім вале на дарозе, што звязвала Нясвіж са Слуцкам. Пабудавана разам з абарончай гарадской сістэмай у 16 ст., але ў часе ваенных дзеянняў 17 ст. была разбурана. Зноў пабудавана ў 1690 г. на старым месцы, перабудоўвалася ў 1700 г. (паводле іншых звестак, у 1760 г.). Стаіць на дарозе-дамбе на беразе возера паміж Новым і Старым горадам. У 1970-я гады брама адрэстаўравана.
Архітэктура
![](../I/%D0%9D%D1%8F%D1%81%D0%B2%D1%96%D0%B6._%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%8F%D1%8F_%D0%B4%D0%BE%D1%88%D0%BA%D0%B0_%D1%9E%D0%BC%D1%83%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%9E_%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%BA%D1%83%D1%8E_%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%83.jpg.webp)
Брама ўяўляе сабой мураваны двух'ярусны прамавугольны ў плане будынак з арачным праездам па цэнтры. Сцены брамы ўмацаваны контрфорсамі, будынак накрыты двухсхільным чарапічным дахам. Галоўны і процілеглы (тыльны) фасады завершаны пластычнымі франтонамі з крывалінейнымі абрысамі. На першым ярусе брамы былі памяшканні для варты, на другім — капліца, якая раскрывалася праз вялікі аконны праём з балконам у бок горада.
Капліца
Капліца зроблена на сродкі нясвіжскіх мяшчан у 1700 г. Адноўлена ў 1788 г. князем Каралем Радзівілам. Пасля паўстання 1863 г. капліца зачынена; адноўлена толькі ў 1900 г. У капліцы меўся шанаваны абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі з дзіцем Ісусам у багатым срэбраным абкладзе.
Брама на старых фотаздымках
- У пачатку XX ст.
- У 1930 г.
- Першая палова XX ст.
- Інтэр'ер капліцы, 1937 г.
Літаратура
- Т. І. Чарняўская. Памяць. Нясвіжскі раён. Мінск, Белта, 2002.
- А. М. Кулагін. Каталіцкія храмы на Беларусі. Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000.
- Е. Квитницкая. Брамы Белоруссии. Архитектурное наследство. № 29. 1981. http://harodnia.com/be/uczora/vkl-recz-paspalitaja/539-elena-kvitnitskaya-bramy-belorussii-chast-1
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слуцкая брама
- Слуцкая брама на сайце «Архіварта»