Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
руск.: Служба безопасности Президента Республики Беларусь | |
Краіна | Беларусь |
Створана | 1994 г. |
Штаб-кватэра | Мінск |
Кіраўніцтва | |
Начальнік | Дзмітрый Васільевіч Шахраеў |
Слу́жба бяспе́кі Прэзідэ́нта Рэспу́блікі Белару́сь (руск.: Служба безопасности Президента Республики Беларусь) — афіцыйны орган, які адказвае за бяспеку Прэзідэнта Беларусі і іншых высокапастаўленых асоб у Рэспубліцы Беларусь.
Гісторыя
Служба бяспекі створана ў кастрычніку 1994 года на базе ўпраўлення аховы КДБ Рэспублікі Беларусь, групы «Альфа» КДБ Рэспублікі Беларусь і галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Начальнікі
- Вячаслаў Георгіевіч Каралёў (24 лістапада 1994 — май 1995)
- Юрый Фёдаравіч Бародзіч (май 1995 — 2 снежня 1998)
- Уладзімір Іванавіч Кужанаў (в. а. 2 снежня 1998 — 20 студзеня 1999)
- Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў (20 студзеня 1999 — 25 верасня 2000)
- Леанід Ціханавіч Ерын (25 верасня — 27 лістапада 2000)
- Генадзь Мікалаевіч Нявыглас (4 снежня 2000 — 12 верасня 2001)
- Уладзімір Васільевіч Клімаў (в. а. 19 верасня — 5 кастрычніка 2001)
- Яўген Міхайлавіч Двярніцкі (5 кастрычніка 2001 — 10 верасня 2003)
- Юрый Віктаравіч Жадобін (10 верасня 2003 — 17 ліпеня 2007)
- Андрэй Аляксандравіч Уцюрын (17 ліпеня 2007 — 11 верасня 2014)
- Віктар Мікалаевіч Шынкевіч (20 кастрычніка 2014[1] — 21 снежня 2016[2])
- Андрэй Юр’евіч Паўлючэнка (21 снежня 2016 — 11 снежня 2017)
- Дзмітрый Васільевіч Шахраеў (з 11 снежня 2017)
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.