Манастыр
Слонімскі Свята-Дабравешчанскі манастыр
Слонимский Свято-Благовещенский монастырь
Краіна  Беларусь
Горад Слонім
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская і Слонімская епархія
Дата заснавання 2003
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Слонімскі Свята-Дабравешчанскі жаночы манастыр ― праваслаўны жаночы манастыр Навагрудскай епархіі ў гонар Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы, які знаходзіцца ў г. Слонім Гродзенскай вобласці Беларусі .

Гісторыя ўзнікнення

Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы. Ікона беларускага пісьма

Заснаваны ў 2003 годзе ў горадзе Слоніме на месцы ліквідаванай у 1999 годзе вайсковай базы. У лістападзе 2001 года з Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра сюды перабраліся 23 манашкі сястрынства пры Жыровіцкай іконе Маці Божай. 10 снежаня заснавана Свята-Дабравешчанскае сястрыцтва горада Слоніма. Старэйшай сястрой стала манашка Кацярына (Валянская). 21 ліпня рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай царквы сястрыцтва пераўтворана ў Свята-Дабравешчанскі манастыр[1].

Жыццё манастыра

К 2013 году ў манастыры пражывала 24 манашкі. Набажэнствы праходзяць ў дамавой царкве Святой Іўліяніі Альшанскай.

Пасля рэарганізацыі катэхізатарская курсаў, якія існавалі пры Навагрудскай епархіі, пры кляштары адкрыта Слонімская духоўнае вучылішча з трыма аддзяленнямі: катэхізатарскае, псаломніцкае і іканапіснае. Вучылішча рыхтуе рэгентаў, пеўчых і іканапісцаў . Тэрмін навучання 3 гады. З 2001 года працуе таксама завочная форма навучання, дзе вучыцца каля 50 чалавек. На дзённым аддзяленні займаецца каля 45-47 чалавек[2][3].

У манастырскай іканапіснай майстэрні для свайго і Жыровіцкага манастыра ствараюцца іконы ў плыні старажытнарускай традыцыі, таксама пішуцца іконы па замове[4].

Ігуменні манастыра:

  • Сінклітыя (Маладзецкая) (ліпень 2003-жнівень 2010)
  • Дар'я (Альховік) (з лютага 2011)

Адрас: 231795, Беларусь, Гродзенская вобл., Слонім, Віленская вул., 9.

Зноскі

Літаратура

  • Монастыри Русской православной церкви. Справочник-путеводитель. ― М., Общество сохранения литературного наследия. 2011. — 632 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.