Слонімская губерня
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 8 (19) верасня 1796
Дата скасавання 12 (23) снежня 1796
Слонімская губерня, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сло́німская губе́рня[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў Расійскай імперыі, якое існавала ў 1796—1797 гадах. Губернскі горад — Слонім.

Утварэнне губерні было абвешчана 25 снежня 1795 года[1] на землях, якія адышлі да Расійскай імперыі па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, указам расійскай імператрыцы Кацярыны II з частак Берасцейскага, Віленскага, Гарадзенскага і Навагрудскага ваяводстваў былога Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у горадзе Слоніме, але рашэнне не было рэалізавана.

У другі раз утворана 8 жніўня 1796 года. Афіцыйна пачала дзейнічаць з 8 верасня 1796 года як намесніцтва[1]. Падзялялася на 8 паветаў: Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Кобрынскі, Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі, Слонімскі.

Насельніцтва ў 1796 годзе складала больш за 300 тыс. чалавек[2]. У 1797 годзе ў складзе Слонімскай губерні 8 гарадоў, 39 мястэчак, 5851 вёска[3]. Насельніцтва складала 608 тыс. чалавек[3].

У 1797 годзе ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформаў Паўла I Слонімская і Віленская губерні былі аб’яднаныя ў Літоўскую губерню з цэнтрам у Вільні.

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн 2002.
  2. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  3. 1 2 Беларусь 1995.

Літаратура

  • Анішчанка Я. К. Слонімская губерня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 15. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Слонімская губерня // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 668. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.