Следавікі́ — валуны, на паверхні якіх ёсць адбіткі (прыродныя ці штучныя) у выглядзе нагі ці далоні чалавека (антрапаморфныя) або ў форме слядкоў розных жывёл (зааморфныя).

Звычайна слядок адзін, але ёсць два і тры. Вядомыя амаль ва ўсім свеце, але найбольш іх на тэрыторыі, блізкай да Балтыйскага мора. Над некаторымі з іх пабудаваны капліцы, храмы. Культ следавікоў мае даўнюю традыцыю і спалучаецца як з паганскімі, так і хрысціянскімі вераваннямі. У часы паганства следавікі былі звязаны з культамі, прысвечанымі багам, блізкім да хтанічнай сферы. З пашырэннем хрысціянства многія следавікі набылі функцыі прошчаў («цудадзейных» месцаў)[1]. Вада са следавікоў лічыцца «святой» і «гаючай»[1].

На тэрыторыі Беларусі налічваецца каля 100 следавікоў(напрыклад, Перабродскі валун).

Зноскі

Літаратура

  • Следавікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 5. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Следавікі́ // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 668. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.